Пасьля 10 гадзінаў затрыманьня з Цэнтральнага РАУС Менску без складаньня пратаколаў выпусьцілі Тацяну Гаўрыльчык і Юлію Дарашкевіч.
Сустаршыню партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Віталя Рымашэўскага каля 20:30 выпусьцілі з Фрунзенскага РАУС, не патлумачыўшы прычыну затрыманьня.
Пахаваньне былога прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла заплянаванае на пятніцу, 23 сьнежня.
Начальнік віцебскай калёніі № 3 адмовіўся ўзяць кнігі Ўладзімера Някляева для турэмнай бібліятэкі. Але запэўніў, што «Андрэй Саньнікаў жывы і здаровы». У глыбоцкай калёніі падрабязнасьцяў пра Зьмітра Дашкевіча даведацца не ўдалося.
ЭЗ не адменіць санкцыяў да ўладаў Беларусі, пакуль на свабоду ня будуць адпушчаныя ўсе палітвязьні, гаворыцца ў заяве прэзыдэнта ЭЗ.
Сустаршыня БХД, экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Віталь Рымашэўскі знаходзіцца ў Фрунзенскім РАУС, прыкаваны наручнікамі да лавы.
Беларусь і Расея падпісалі мэмарандум аб далучэньні Беларусі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO).
20 сьнежня а 14-й гадзiне ў судзе Першамайскага раёну Віцебска адбудзецца суд над грамадзкім актывістам Сяргеем Каваленкам.
У Менску затрымана каля 50 чалавек, якія спрабавалі запаліць сьвечкі ў гадавіну разгону Плошчы-2010 на знак салідарнасьці з палітвязьнямі.
Грамадзянка Аўстраліі, відэаапэратарка Кіці Грын адпушчаная з КДБ Беларусі.
19 сьнежня ў Варшаве адбыліся акцыі салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, прымеркаваныя да разгону мірнай акцыі пратэсту год таму ў Менску.
Сёньня перад беларускай амбасадай у Празе адбылася акцыя, прымеркаваная да першых угодкаў апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Акцыю зладзілі арганізацыі «Чалавек у нядолі», Amnesty International і «Грамадзянская Беларусь».
Калектыўным напісаньнем лістоў палітзьняволеным адзначылі баранавіцкія актывісты ўгодкі прэзыдэнцкіх выбараў і падзеяў Плошчы-2010.
Расейскія пасьлявыбарчыя пратэсты: як у Беларусі ці як у Эгіпце? Ці спатрэбіцца Пуціну дапамога ад Лукашэнкі? Чарговы выпуск перадачы “Зона Свабоды” на Белсаце.
У Менску на выхадзе з дому затрыманы сустаршыня аргкамітэту па стварэньні БХД, экс-кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году Віталь Рымашэўскі.
«Падтрыманы Літвой Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт — антыбеларускі і антыдэмакратычны».
Пра тое, як на працягу мінулага году склаўся лёс удзельнікаў Плошчы.
Многія беларускія палітыкі сустракаліся з Вацлавам Гавэлам. Хтосьці размаўляў зь ім толькі аднойчы, хтосьці — неаднаразова. Але ўсе яны кажуць пра вялікія ўражаньні ад гэтых сустрэчаў.
Загрузіць яшчэ