У рэйтынгу бясьпекі захоўваньня ядзерных матэрыялаў Беларусь уваходзіць ў лік краінаў, у якіх захоўваецца ня менш за кіляграм ядзерных матэрыялаў, прыдатных для выкарыстаньня ў ядзернай зброі.
Пра Беларусь выказваюцца Гунар Віганд, кіраўнік зьнешняй службы Ўсходняга партнэрства, ды Майра Мора, кіраўніца дэлегацыі Эўразьвязу ў Беларусі.
Калегія па грамадзянскіх справах Берасьцейскага абласнога суду не задаволіла скаргу актывістаў на забарону сэрыі пікетаў «Свабоду палітзьняволеным! Спыніць катаваньні й перасьлед!»
Віктар Чайкоўскі, кіраўнік штабу былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча, ня змог дабіцца апраўданьня ў абласным судзе па адміністрацыйнай справе аб брыдкаслоўі.
У Гомелі ля праваслаўных бажніц кожны дзень можна бачыць жабракоў, якія просяць міласьціну. Міліцыя іх ганяе, асабліва ў цэнтры. Грамадзкія актывісты пратэстуюць, зьвяртаюцца ў сілавыя структуры, да царкоўных герархаў, каб жабракоў не чапалі.
У Гомелі 12 студзеня блізу Цэнтральнага рынку затрыманы старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў і сябра гэтай партыі Ўладзімер Няпомняшчых.
Берасьцейскі абласны суд адмяніў рашэньне Маскоўскага суду Берасьця ў справе Віталя Казака, пакаранага за адмову ад дактыляскапіі. Справу накіравалі на пераразгляд.
Штрафам памерам 140 тысяч рублёў віцебскага актывіста пакарала судзьдзя Першамайскага райсуду Вольга Іванова.
Rіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па Беларусі, лічыць, што краіны-сябры ЭЗ разьяднаныя ў пытаньні пасьлядоўнай палітыкі адносна Беларусі.
Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін заяўляе, што ўрад павінен настройвацца на сур'ёзную працу.
Такую заяву ў сувязі з прысудам экс-кандыдату на прэзыдэнта Беларусі Міколу Статкевічу зрабіў старшыня фракцыі сацыял-дэмакратаў у нямецкім Бундэстагу, у мінулым кіраўнік нямецкага МЗС Франк-Вальтэр Штайнмаер.
12 студзеня ў Шклоўскай калёніі № 17 адбыўся суд над палітвязьнем, былым кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаем Статкевічам. Паводле пастановы судзьдзі Віталя Волкава? палітыку зьменены рэжым утрыманьня ў няволі. Тры гады ён правядзе ў турэмных умовах. Судзьдзя такім чынам задаволіў прадстаўленьне адміністрацыі калёніі на ўзмацненьне ўмоваў адбыцьця пакараньня для Статкевіча як нібыта злоснага парушальніка рэжыму ў калёніі.
Парлямэнцкія выбары ў Расеі характарызуюцца шматлікімі парушэньнямі і выпадкамі відавочнай маніпуляцыі, уключаючы ўкід бюлетэняў.
Апублікаваны штогадовы рэйтынг эканамічнай свабоды ў сьвеце.
Журы штогадовае літаратурнае прэміі «Гліняны Вялес» абвясьціла кароткі сьпіс намінантаў на званьне ляўрэата за найлепшую кнігу, што выйшла ў 2011 годзе.
«Дзяржава і эканоміка нясуць страты з-за таго, што ўтварыўся цэлы паразытычны пласт тых, хто жыруе на спэкуляцыях», — заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, заслухаўшы 12 студзеня даклад па пытаньні рэгуляваньня пасярэдніцкай дзейнасьці.
17 студзеня Менскі абласны суд разгледзіць скаргу сябра Аб’яднанай дэмакратычнай партыі з Барысава Мікалая Ільюшонка.
Цела кіраўніка КНДР Кім Чэн Іра будзе забальзамаванае і зьмешчанае ў Кымсусанскі мэмарыяльны палац Пхэньяну – такое рашэньне прыняў ЦК Працоўнай партыі Карэі (ППК), паведамілі паўночнакарэйскія афіцыйныя СМІ.
Сямёра расейскіх дыгераў, арыштаваных у Менску за дробнае хуліганства, будуць дэпартаваныя зь Беларусі 12 студзеня а 18:00.
Загрузіць яшчэ