Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цела Кім Чэн Іра будзе зьмешчанае ў маўзалей


Цела кіраўніка КНДР Кім Чэн Іра будзе забальзамаванае і зьмешчанае ў Кымсусанскі мэмарыяльны палац Пхэньяну – такое рашэньне прыняў ЦК Працоўнай партыі Карэі (ППК), паведамілі паўночнакарэйскія афіцыйныя СМІ.

«Прыжыцьцёвае аблічча вялікага правадыра таварыша Кім Чэн Іра павінна быць захаванае ў Кымсусанскім мэмарыяльным палацы», – цытуюць СМІ адпаведнае рашэньне ЦК ППК.

Для ўвекавечаньня памяці нябожчыка правадыра таксама прадпісваецца будаўніцтва статуі Кім Чэн Іра і разьмяшчэньне яго помнікаў ува ўсіх раёнах краіны. Акрамя таго, 16 лютага, дзень нараджэньня Кім Чэн Іра, цяпер стане дзяржаўным сьвятам – «Днём зіхатлівай зоркі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG