Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатар барысаўскага Народнага сходу шукае праўды ў Менску


17 студзеня Менскі абласны суд разгледзіць скаргу сябра Аб’яднанай дэмакратычнай партыі з Барысава Мікалая Ільюшонка.

У судзе вышэйшай інстанцыі ён абскарджвае рашэньне Барысаўскага раённага суду ад 12 сьнежня 2010 году.

Ільюшонак: «У Барысаве мяне зрабілі вінаватым у нібыта парушаным парадку пры падрыхтоўцы мясцовага Народнага сходу ў верасьні мінулага году. Я тады зьбіраў подпісы людзей, але быў схоплены на вуліцы супрацоўнікамі мясцовай міліцыі і фальшыва абвінавачаны імі ў агітацыі мінакоў ды распаўсюджваньні сярод іх друкаваных улётак».

Двойчы суд у Барысаве адхіляў выстаўленыя супраць яго абвінавачаньні, і толькі на трэцім па ліку паседжаньні судзьдзя Аляксандар Шутко аштрафаваў яго на 15 базавых велічыняў.

Мікалай Ільюшонак спадзяецца на адмену ў Менску рашэньня Барысаўскага райсуду. Па яго словах, суд ніжэйшай інстанцыі кіраваўся пераважна сьведчаньнямі супрацоўнікаў міліцыі. Акрамя таго, ня быў зроблены аналіз дзеяньняў абвінавачанага ў рамках закону «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG