Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінежад у пятніцу завяршае турнэ па чатыром краінам Лацінскай Амэрыкі. Як паведамляе агенцтва Reuters, Ахмадзінежад наведаў Вэнэсуэлу, Нікарагуа, Кубу і Эквадор.
Пра вечнае жыцьцё, культурную экспансію і апатыю рэжыму Лукашэнкі... Сёлета Радыё Свабода пачынае адкрываць свае архівы перадачаў ад 1995 году, з моманту пераезду зь Мюнхену ў Прагу. Дадаліся "Вострыя Брамы" (1998).
Натуральная аплата працы, якая шырока выкарыстоўвалася ў 1990-х гадах, зноў вяртаецца на беларускія прадпрыемствы.
Асуджаны актывіст незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Яўген Васьковіч атрымаў чарговыя дзесяць сутак карцэру.
На вашы пытаньні адказала Марына Адамовіч, жонка палітвязьня Міколы Статкевіча.
У Шаркоўшчыне сьледчым аддаюць будынак дзіцячай музычнай школы, а ў Віцебску — цэлы дзевяціпавярховы гмах, дзе месьціліся прыватныя фірмы і дзяржаўныя арганізацыі.
Навагодняе віншаваньне ад Лукашэнкі: Было дрэнна, будзе яшчэ горш.
Учора пачаў працаваць перадвыбарчы сайт кандыдата ў прэзыдэнты Расеі Ўладзімера Пуціна.
Міністар абароны ЗША Леан Панэта загадаў правесьці расьсьледаваньне паводзінаў марскіх пехацінцаў на відэазапісе, дзе паказваецца, як амэрыканскія салдаты мочацца на целы забітых талібаў у Аўганістане. Панэта абяцаў сувора пакараць віноўнікаў бясчынства.
Рэклямны кансультант Юлія Ляшкевіч і дызайнер Baba-Zhaba стварылі “Турэмны каляндар”, каб дапамагчы зразумець адчуваньне часу ў зьняволеньні. Каляндар мае нагадваць людзям на волі пра палітвязьняў і ўсіх несправядліва зьняволеных у Беларусі.
Сам Сямашка адмаўляецца размаўляць з журналістамі. Ягоны намесьнік, Мечыслаў Лысы, патлумачыў, што Сямашка папрасіў адстаўкі па сямейных абставінах.
У адказе на зварот арганізатарам леташняга «Народнага сходу», які адбыўся 8 кастрычніка, Магілёўскі гарвыканкам заявіў, што ён таксама праводзіў свае сходы з жыхарамі абласнога цэнтру.
На 17 студзеня ў калёніі, дзе палітзьняволены Мікалай Аўтуховіч адбывае пакараньне, прызначаны суд дзеля зьмены яму рэжыму адбываньня пакараньня.
Пра гэта заявіў дарадца дзяржаўнага сакратара ЗША Філіп Гордан.
Пасьля гучных пратэстаў грамадзян сталічныя ўлады паабяцалі мінімум высечак дрэваў, кампэнсацыйныя насаджэньні, добраўпарадкаваньне парку.
Эўразьвяз можа 23 студзеня пашырыць санкцыі супраць афіцыйнага Менску.
Пётр Іваноў, актывіст кампаніі «Гавары праўду» быў затрыманы за распаўсюд улётак зь інфармацыяй пра зьняволенага Сяргея Каваленку.
Чэскія ўлады ўдакладнілі фармулёўку аб прадстаўленьні прытулку мужу былога прэм’ера Ўкраіны Юліі Цімашэнкі.
Такую заяву зрабілі дэпутаты Бундэстагу ад сацыял-дэмакратычнай партыі Ута Цапф і Франц Цёнес.
Загрузіць яшчэ