Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат Пуцін выйшаў у інтэрнэт


Учора пачаў працаваць перадвыбарчы сайт кандыдата ў прэзыдэнты Расеі Ўладзімера Пуціна.

Зарэгістраваныя на сайце наведнікі могуць адпраўляць Пуціну свае прапановы і паведамленьні. Паводле інтэрнэт-рэсурсу Газета.Ru, гэтай магчымасьцю наведнікі інтэрнэту пачалі актыўна карыстацца адразу пасьля запуску сайту.

Газета.Ru адзначае: «Праз гадзіну пасьля старту самай папулярнай прапановай было сысьці ў адстаўку — яе падтрымалі 98% наведнікаў, аднак празь некаторы час крытычныя водгукі з сайту зьніклі, а потым вярнуліся, але ўжо як такія, што моцна страцілі ў папулярнасьці».

Аналіз перадвыбарнай інтэрнэт-старонкі Ўладзіміра Пуціна чытайце на сайце расейскай службы нашага радыё.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG