Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гатэль «Пэкін» у Менску працягнуць будаваць


Высечаныя дрэвы ў парку, дзе зьбіраюцца будаваць гатэль «Пекін»
Высечаныя дрэвы ў парку, дзе зьбіраюцца будаваць гатэль «Пекін»

Пасьля гучных пратэстаў грамадзян сталічныя ўлады паабяцалі мінімум высечак дрэваў, кампэнсацыйныя насаджэньні, добраўпарадкаваньне парку.

Як паведамляе БЕЛТА, спасылаючыся на адміністрацыю Ленінскага раёна Менска, тэрыторыя парку «40 гадоў Кастрычніка» ў Менску будзе добраўпарадкаваная падчас будаўніцтва гасьцінічнага комплексу «Пэкін»:

«Забудоўшчык узяў на сябе абавязацельствы максымальна захаваць зялёныя насаджэньні, абмежаваўшыся іх высечкай выключна ў межах плямы забудовы. Для стварэньня камфортных умоў пражываньня жыхароў квартала плянуецца добраўпарадкаваць тэрыторыю, адрамантаваць існуючую спартыўную пляцоўку і ўсталяваць дадатковае спартовае абсталяваньне. Усярэдзіне жылога квартала мяркуецца адрамантаваць і арганізаваць дадатковую дзіцячую пляцоўку. На сёньняшні дзень КУП «Зелянбуд Ленінскага раёна Менска» ажыцьцяўляе кампэнсацыйныя пасадкі на тэрыторыі парку. Да канца студзеня 2012 года плянуецца пасадзіць каля 500 дрэў на тэрыторыі парку, што прылягае да кварталу жылой забудовы«,—паведамілі ў адміністрацыі.

Мясцовыя жыхары патрабуюць зусім спыніць высечкі ў парку, перанесьці гатэль у іншае месца, а таксама выказваюць сумневы наконт таго, як прыжывуцца пасаджаныя зімой дрэвы.

Раней Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі выступіла за максымальнае захаваньне тэрыторыі сталічнага Парку 40 год Кастрычніка пры будаўніцтве комплексу «Пэкін».

Гатэльны комплекс «Пэкін» будуецца да чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 года. Інвэстарам па праекце выступае ТАА «Пэкін Юні-Канстракшн Груп» (Пэкін, КНР).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG