27 сакавіка з 00:00 да 06:00 кліенты прыватных правайдэраў застануцца бяз доступу да інтэрнэту.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паабяцаў далейшыя скарачэньні ядзерных узбраеньняў ЗША і Расеі, і папярэдзіў Іран і Паўночную Карэю, што міжнародная супольнасьць ня будзе мірыцца з распаўсюджваньнем ядзернай зброі.
Сэнсацыйнае дасьледаваньне амэрыканскага прафэсара. З аўтарам паразмаўляў карэспандэнт Радыё Свабода.
Кошт адной паездкі на ўсіх відах транспарту складзе 1500 рублёў.
«Аэрофлот — расейскія авіякампаніі» безумоўна падтрымлівае дзеяньні авіяцыйных уладаў Расеі ў сытуацыі, якая склалася з палётамі ў Беларусь.
Ізраіль абвясьціў, што перарывае працоўныя адносіны з Радай ААН па правах чалавека — пасьля таго, як рада пачала праверкі захаваньня правоў чалавека ў габрэйскіх паселішчах на акупаваных тэрыторыях Усходняга берагу ракі Ярдан.
Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі павітаў вынікі выбараў кіраўніка дзяржавы ў Сенегале, на якіх перамог лідэр апазыцыі Макі Саль. Сарказі заявіў, што вынікі выбараў сталі спрыяльнымі для Афрыкі і ў асаблівасьці для Сенегалу.
Падчас сэсіі 28–29 сакавіка ў Брусэлі Эўрапарлямэнт плянуе прагаласаваць за рэзалюцыю аб сытуацыі ў Беларусі. Гэтае пытаньне ўключана ў парадак дня пасяджэньня. Галасаваньне па рэзалюцыі намечана на 29 сакавіка.
Былы настаўнік Алесь Яжэвіч зь вёскі Запольле Чэрвеньскага раёну Менскай вобласьці, які выказаў жаданьне памяняцца месцамі з палітвязьнем Сяргеем Каваленкам, вывесіў над будынкам школы бел-чырвона-белы сьцяг.
Аляксандар Лукашэнка 26 красавіка прымаў з дакладамі мэра Менску Мікалая Ладуцьку і старшыню Менскага аблвыканкаму Барыса Батуру.
За выбух на «Пінскдрэве» асуджаныя тры чалавекі. Аднак пацярпелыя не пагаджаюцца з рашэньнем абласнога суду Берасьця і будуць яго абскарджваць.
Беларускае пытаньне будзе абмяркоўвацца гэтымі днямі ў Варшаве паміж новым прэзыдэнтам Нямеччыны Ёахімам Гаўкам і ягоным польскім калегам Браніславам Камароўскім, падаюць нямецкія СМІ.
Пра новую зьяву беларускай рэальнасьці – «чорныя сьпісы» невыязных – палітык і мовазнаўца Вінцук Вячорка піша ў сваім Жывым Журнале.
Затрыманыя 24 сакавіка падчас канцэрту ў Менску атрымалі штрафы ад трох базавых велічыняў да арышту на двое сутак.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька зьвярнуўся ў суд з пазовам да МУС і Міністэрства юстыцыі.
Відэапраект Беларускай «Свабоды» «Такое жыцьцё» прызнаны лепшым на Радыё у галіне «Новыя мэдыі/Інавацыі». Рашэньне журы было адзінагалосным.
Здаровыя людзі могуць працягваць весьці актыўнае сэксуальнае жыцьцё ў свае 70, 80, а то і 90 гадоў. І гэта дапамагае ім выглядаць і адчуваць сябе маладымі.
24 сакавіка Дзень Волі ў Маскве сьвяткавалі сябры Таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны. 25-га быў зладжаны пікет ля амбасады Беларусі.
Японія зачыніла ўсе ядзерныя рэактары, акрамя аднаго, пасьля леташніх землятрусаў і цунамі, якія прывялі да аварыі на АЭС «Фукусіма-1» — самай маштабнай ядзернай катастрофы пасьля Чарнобыля.
Больш за 50 кіраўнікоў краін сьвету сабраліся сёньня ў сталіцы Паўднёвай Карэі.
Загрузіць яшчэ