Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама хоча яшчэ скараціць ядзерныя ўзбраеньні ЗША і Расеі


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паабяцаў далейшыя скарачэньні ядзерных узбраеньняў ЗША і Расеі, і папярэдзіў Іран і Паўночную Карэю, што міжнародная супольнасьць ня будзе мірыцца з распаўсюджваньнем ядзернай зброі.

Абама заявіў гэта ў панядзелак у Сэўле, сталіцы Паўднёвай Карэі, дзе лідэры больш 50 краінаў сьвету бяруць удзел у двухдзённым саміце па ядзернай бясьпецы.

Абама перакананы, што Злучаныя Штаты і Расея, якая заключылі дамову аб кантролі над узбраеньнямі ў 2010 годзе, могуць яшчэ больш скараціць свае ядзерныя арсэналы. Ён сказаў, што будзе настойваць на далейшым скарачэньні падчас сустрэчы з Уладзімерам Пуціным у траўні.

Барак Абама таксама заклікаў Паўночную Карэю спыніць сваю ядзерную праграму або сутекнецца з далейшай ізаляцыяй. І ён папярэдзіў Іран, што было мала часу часу для дыпляматычнага вырашэньня міжнароднага супрацьстаяньня з нагоды іранскай ядзернай праграмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG