Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Сенегалу павіншаваў лідэра апазыцыі з перамогай на выбарах


Дзейны прэзыдэнт Абдулай Вад
Дзейны прэзыдэнт Абдулай Вад

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі павітаў вынікі выбараў кіраўніка дзяржавы ў Сенегале, на якіх перамог лідэр апазыцыі Макі Саль. Сарказі заявіў, што вынікі выбараў сталі спрыяльнымі для Афрыкі і ў асаблівасьці для Сенегалу.

У інтэрвію францускаму радыё Сарказі сказаў, што былая француская калёнія цяпер зьяўляецца прыкладам для перайманьня ў галіне дэмакратыі. Францускі прэзыдэнт таксама адзначыў, што дзейны прэзыдэнт Абдулай Вад, які прызнаў паразу ў барацьбе за трэці тэрмін на пасадзе кіраўніка дзяржавы, заслугоўвае віншаваньняў.

Вад патэлефанаваў Салю і павіншаваў яго з перамогай — яшчэ да афіцыйнага абвяшчэньня вынікаў падліку галасоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG