Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі ў Маскве


Фота Алеся Чайчыца з сайту "Нашай Нівы".
Фота Алеся Чайчыца з сайту "Нашай Нівы".

24 сакавіка Дзень Волі ў Маскве сьвяткавалі сябры Таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны. 25-га быў зладжаны пікет ля амбасады Беларусі.

У госьці да маскоўскіх беларусаў прыехаў галоўны рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Скурко. На працягу 2 гадзін госьць зь Менску адказваў на пытаньні.

Пасьля адбыўся мініканцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча. Яго апошнія песьні прысутныя сьпявалі разам.

Агулам сабралася больш за 50 маскоўскіх беларусаў, а таксама гасьцей з Яраслаўля і Вільні. Пасьля імпрэзы грамада усклала кветкі да помніка Янкі Купалы.

На наступны дзень быў зладжаны пікет з нагоды Дня Волі ля амбасады Беларусі.

Фота Алеся Чайчыца з сайту "Нашай Нівы".
Фота Алеся Чайчыца з сайту "Нашай Нівы".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG