Ёахім Гаўк выказаў шкадаваньне, што ў выніку жорсткага кіраваньня прэзыдэнта Лукашэнкі паміж Менскам і ЭЗ назіраецца ўсё большая напружанасьць.
Брытанскія ўлады паведамілі што да 50 тысяч чалавек маглі ўехаць у Брытанію для нелегальнай працы, скарыстаўшыся недасканаласьцямі ў сыстэме выдачы студэнцкіх візаў.
27 сакавіка ў Цэнтральным раённым судзе Гомеля пачалося слуханьне пазову грамадзкага актывіста Ўладзімера Няпомняшчых да Цэнтральнага райаддзелу міліцыі.
Пракуратура Кракава пацьвердзіла, што былы кіраўнік польскай выведкі Зьбігнеў Семяткоўскі атрымаў афіцыйнае абвінавачаньне ў сувязі з расьсьледаваньні справы аб сакрэтнай турме ЦРУ ЗША ў Польшчы.
Генэральны пракурор Украіны заявіў, што што ён працуе над экстрадыцыяй з Італіі былога губэрнатара Харкаўскай вобласьці Арсэня Авакава.
Сябры аргкамітэту ў падтрымку Сяргея Каваленкі вырашаюць, як дапамагчы палітвязьню, пераведзенаму ў псыхіятрычнае аддзяленьне Рэспубліканскага турэмнага шпіталя.
Каля пятнаццаці чалавек пікетавалі амбасаду Беларусі ў Маскве з патрабаваньнем да афіцыйнага Менску адмяніць сьмяротнае пакараньне.
Спэцдакладчыку ААН па катаваньнях накіравана тэрміновая скарга з просьбай расьсьледаваць факты ўжываньня катаваньняў супраць палітвязьня Зьмітра Бандарэнкі.
Прадстаўнікі Казахстану падалі афіцыйную скаргу ў Алімпійскі камітэт Азіі. На спаборніцтвах у Кувэйце ў гонар перамогі казахскай спартоўкі Марыі Дзьмітрыенкі арганізатары зайгралі парадыйны гімн Казахстану з сатырычнага кінафільму «Борат».
Прэсавы сакратар Кофі Анана, спэцыяльнага пасланца ААН і Лігі арабскіх дзяржаваў у пытаньні сырыйскага крызісу, паведаміў, што ўрад Сырыі ў лісьце пагадзіўся прыняць плян Анана па ўрэгуляваньні канфлікту.
Сябры аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя“ падалі ў Вярхоўны суд скаргу на рашэньне Мін’юсту аб яе нерэгістрацыі.
27 сакавіка адзначае 25-гадовы юбілей Беларускае грамадзкае аб’яднаньне вэтэранаў.
Паўтары тысячы беларусаў папрасілі прытулку на Захадзе.
Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў належыць бізнэсоўцу Юрыю Чыжу.
«Зона Свабоды» — штотыднёвая аналітычная перадача на незалежным тэлеканале «Белсат».
Польскі бок пачаў прымаць для афармленьня грузы ў пункце пропуску «Кузьніца — Брузгі», паведаміў начальнік прэсавага цэнтру Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цішчанка.
Хрысьціянскага пастара Юсэфа Надархані ў 2010 годзе асудзілі на сьмерць за «адступніцтва ад веры ісламу». Прысуд іранцу можа быць выкананы ў любы дзень, у сьвеце шырыцца кампанія за ўратаваньне ягонага жыцьця.
Літоўская нацыянальная камісія ЮНЭСКО заклікала Камітэт Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО паўплываць на ўлады Беларусі, каб тыя зьмянілі месца будаўніцтва АЭС, якую плянуюць пабудаваць за 50 км ад Вільні.
Колькасьць людзей, якія папрасілі палітычнага прытулку на Захадзе летась, узрасла на 20% у параўнаньні з папярэднім годам.
Ніякага істотнага пашырэньня сьпісу грамадзян Беларусі, якім абмежаваны выезд з краіны, не было, заявіў намесьнік начальніка Дэпартамэнту ў справах грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Юрый Лянчэўскі.
Загрузіць яшчэ