Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна патрабуе экстрадыцыі аднаго зь лідэраў «Бацькаўшчыны»


Арсэнь Авакаў
Арсэнь Авакаў

Генэральны пракурор Украіны заявіў, што што ён працуе над экстрадыцыяй з Італіі былога губэрнатара Харкаўскай вобласьці Арсэня Авакава.

У панядзелак міністэрства ўнутраных справаў Ўкраіны пацьвердзіла факт яго арышту ў Італіі. Авакаў — адзін зь лідэраў апазыцыйнай партыі «Бацькаўшчына», якую ўзначальвае зьняволеная былая прэм’ер-міністарка Ўкраіны Юлія Цімашэнка.

Украінскія ўлады вінавацяць Авакава ў злоўжываньні службовым становішчам. Кіраўніцтва партыі «Бацькаўшчына» заяўляе пра палітычныя матывы гэтай справы і заклікае італьянскія ўлады не выдаваць былога губэрнатара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG