Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому кіраўніку польскай выведкі выставілі абвінавачаньне


Пракуратура Кракава пацьвердзіла, што былы кіраўнік польскай выведкі Зьбігнеў Семяткоўскі атрымаў афіцыйнае абвінавачаньне ў сувязі з расьсьледаваньні справы аб сакрэтнай турме ЦРУ ЗША ў Польшчы.

Паводле авіяцыйнай дакумэнтацыі, прынамсі сем самалётаў, арандаваных ЦРУ, спыняліся на аэрадроме Шыманы ў паўночнай Польшчы ў 2002 і 2003 годзе па дарозе з Кабулу на выспу Гуантанама.

У чэрвені 2008 году газэта «New York Times» са спасылкай на ананімную крыніцу ў ЦРУ паведамляла, што на сакрэтныv аб’екце каля Шыманаў дапытвалі галоўнага прапагандыста Аль-Каіды Халіда Шэйха Мухамэда. Польскія улады адмаўляюць, што ў краіне былі такія аб’екты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG