За апошні год цэны на вышэйшую адукацыю вырасьлі на 184%. Гэта рэкордная лічба для ўсёй Эўропы.
Сход акцыянэраў не зацьвердзіў кандыдатуру экс-старшыні Белтэлерадыёкампаніі, былога «зэка» Ягора Рыбакова на пасаду кіраўніка FM-радыёстанцыі «Альфа-радыё».
Раней пашпарты выдаваліся ў 16 гадоў і іх трэба было мяняць у 25 і 45 гадоў.
Былы губэрнатар штату Масачусэтс, бізнэсмэн Міт Ромні перамог на першасных выбарах кандыдата на прэзыдэнта ад Рэспубліканскай партыі ў пяці штатах — Нью-Ёрку, Пэнсыльваніі, Канэктыкуце, Дэлавэры і Род-Айлэндзе.
У сакавіку гэта году дзьве стрыечныя сястры 15 і 17 гадоў скончылі жыцьцё самагубствам.
Паўла Вінаградава будуць судзіць за дробнае хуліганства ў чацьвер а 14-й гадзіне ў судзе Савецкага раёну — нібыта ён зноў нецэнзурна лаяўся.
У Віцебскі абласны сьледчы камітэт выклікаюць мясцовых сьведак па справе Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Там іх чакае здымачная група перадачы «Чалавек і закон» расейскага Першага каналу.
Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі выступіла з афіцыйным абвяржэньнем чутак пра продаж «Белавія» расейскай авіякампаніі «Аэрафлоту».
Дзяніса Дашкевіча вінавацяць у тым, што нібыта ён, будучы адміністратарам сайту vrogacheve.ru, перадрукаваў зь мясцовай газэты матэрыялы.
У Нямеччыне расьце хваля палітычных пратэстаў у зьвязку зь сёлетнім футбольным эўрапейскім першынствам у Кіеве і хакейным чэмпіянатам сьвету ў 2014 годзе ў Менску.
Лібія забараніла палітычныя партыі, заснаваныя на рэлігіі, племянной або этнічнай прыналежнасьці.
Камандаваньне філіпінскай арміі заяўляе пра гібель адзінаццаці вайскоўцаў, якія загінулі ў выніку нападу баявікоў-камуністаў.
«Нягледзячы на рост крытыкі на адрас Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі з боку палітыкаў і грамадзкасьці, мы застаёмся пры сваім рашэньні адносна правядзеньня чэмпіянату сьвету ў Беларусі», цытуюць заяву фэдэрацыі нямецкамоўныя спартовыя СМІ.
Маладафронтавец Павал Сяргей быў затрыманы ў Менску 22 красавіка каля 21 гадзіны. Яго зьмясьцілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.
«Януковіч кіруе Ўкраінай як рэспублікай Савецкага Саюзу», — піша ў рэдакцыйным артыкуле Financial Times Deutschland.
Рабочыя каменездабыўнога прадпрыемства «Граніт» у Мікашэвічах адмовіліся працаваць на Радаўніцу насуперак патрабаваньню начальства.
Старшыня Эўрапейскай Рады Герман Ван Рампэй асудзіў уздым экстрэмісцкіх і папулісцкіх рухаў у Эўразьвязе.
У Магілёве на павільёнах міні-рынку ў раёне вуліцы Маўчанскага, што ля гандлёвага цэнтру «Кантынэнт», невядомыя зрабілі графіці «Свабоду беларускім палітвязьням».
Загрузіць яшчэ