Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібіі забаранілі ісламісцкія партыі


Махамад аль-Харызі
Махамад аль-Харызі

Лібія забараніла палітычныя партыі, заснаваныя на рэлігіі, племянной або этнічнай прыналежнасьці.

Прэс-сакратар Нацыянальнай пераходнай Рады, Махамад аль-Харызі заявіў, што рашэньне было прынятае ў аўторак вечарам «дзеля захаваньня нацыянальнага адзінства». Закон уступае ў сілу за два месяцы да першых усеагульных выбараў у краіне пасьля зьвяржэньня Муамара Кадафі летась. Па выніках выбараў будзе сфармаваны новы ўрад і прынятая новая канстытуцыя. Ісламісцкія партыі дабіліся посьпеху на выбарах пасьля рэвалюцыяў у Тунісе, Эгіпце і Марока. Партыя Свабоды і Разьвіцьця, заснаваная Лібійскім ісламскім брацтвам на пачатку гэтага году, асудзіла забарону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG