Паўстанцы атакавалі транспартную калёну ў аддаленай вёсцы ў гарах на поўначы выспы Лусон. Гэта найбуйнейшая страта асабістага складу філіпінскай арміі за апошнія гады. Пэрыядычныя сутыкненьні паміж вайскоўцамі і баявікамі-сэпаратыстамі працягваюцца на Філіпінах ужо некалькі дзесяцігодзьдзяў.
Баявікі-камуністы забілі 11 філіпінцаў
Камандаваньне філіпінскай арміі заяўляе пра гібель адзінаццаці вайскоўцаў, якія загінулі ў выніку нападу баявікоў-камуністаў.