Сёньня пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў даў вялікае інтэрвію агенцтву «Інтэрфакс-Захад».
Згодна з праектам генэральнага кантракту ўвод першага энергаблёку плянуецца на 2018 год, другога — на 2020-ты.
Начальнік упраўленьня культуры Аляксандр Вярсоцкі распарадзіўся «прыняць канкрэтныя меры па недапушчэньні прымусовай беларусізацыі».
Улады Сырыі заявілі сёньня, што пасьля тыдня баёў узялі пад поўны кантроль горад Хафа на поўначы краіны.
Інвэстыцыйны кантракт з кампаніяй «Ітэра» па забудове дзелавога цэнтру «Менск-Сіці» будзе скасаваны. Менгарвыканкам ужо шукае новых інвэстараў, аднак да гэтага часу назвы магчымых наступнікаў «Ітэры» не агучваліся.
Нацбанк разглядае пытаньне пра больш жорсткі падыход да спажывецкага крэдытаваньня. Пра гэта заявіла старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі Надзея Ермакова падчас прамой тэлефоннай лініі ў «Народнай газеце».
Чарговая катастрофа вайсковага самалёта «СУ-25», якая здарылася 12-га чэрвеня на Гарадзеншчыне, стала падставай для абмеркаваньня стану той тэхнікі, на якой служаць беларускія вайскоўцы, той матэрыяльнай базы, якую яны выкарыстоўваюць.
The New York Times распавядае пра цікавы швэцкі досьвед — адмысловыя экспэрты штотыдзень абіраюць швэдзкага карыстальніка Twitter’а, які атрымлівае адрас @Sweden і на 7 дзён робіцца своеасаблівым тварам краіны ў гэтай сацыяльнай сетцы.
Польскія праваахоўныя органы строга пакараюць заўзятараў, якія ўдзельнічалі ў беспарадках у Варшаве ў аўторак і ў мінулую ноч, а вінаватыя расейскія заўзятары будуць дэпартаваныя, заявіў журналістам міністар унутраных спраў Польшчы Яцак Чыхоцкі.
Дасьледаваньні ў Вялікабрытаніі паказалі, што пары, якія здолелі захаваць доўгія адносіны, валодаюць шасьцю пэўнымі якасьцямі.
З-за пагроз старшыні Сьледчага камітэту пры пракуратуры РФ генэрал-палкоўніка Аляксандра Бастрыкіна на адрас шэф-рэдактара «Новай газэты» Сяргея Сакалова, журналіст у мэтах бясьпекі часова пакінуў краіну.
У Менску на 15 тысяч сем’яў скарацілася чарга тых, хто мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоў. Пасьля зьверкі выявілася, што ў чарзе 269,8 тысячы сем’яў.
Дэлегацыя Рэспублікі Башкартастан Расеі на чале з прэзыдэнтам Рустэмам Хамітавым 14–15 чэрвеня плянуе наведаць зь візытам Беларусь.
Часопіс «ARCHE» выдаў кнігу «Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі». Гэта важкі том фармату А4 і аб’ёмам больш як 1200 старонак.
Прэзэнтацыя дзьвюх кніг сэрыі «Бібліятэка Свабоды» з удзелам пісьменьніка Ўладзімера Арлова адбылася ў Берасьцейскай грэка-каталіцкай парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя. Выданьні «Пакуль ляціць страла» і «Слоўнік Свабоды» — найноўшыя кнігі «Бібліятэкі Свабоды».
Суд у Тунісе сёньня прысудзіў экс-прэзыдэнта краіны Зіна эль-Абідзіна Бэн Алі на 20 гадоў турмы – завочна.
«Жорсткія рэпрэсіі, якія пачаліся адносна грамадзянскай супольнасьці Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, толькі ўзмацніліся», — заяўляе прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Сухайр Бэлхасэн у сваім артыкуле, апублікаваным у францускім часопісе «Altermondes».
Узначальвае сьпіс самых дарагіх гарадоў сьвету Токіё.
Пакуль толькі ў Вялікабрытаніі, дзе на абмеркаваньне вынесены адпаведны законапраект.
Загрузіць яшчэ