Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскіх фанатаў дэпартуюць і занясуць у "чорны сьпіс" ЭЗ


Польскія праваахоўныя органы строга пакараюць заўзятараў, якія ўдзельнічалі ў беспарадках у Варшаве ў аўторак і ў мінулую ноч, а вінаватыя расейскія заўзятары будуць дэпартаваныя, заявіў журналістам міністар унутраных спраў Польшчы Яцак Чыхоцкі.

«Мы пастараемся на працягу двух дзён давесьці справы да суду. Расейскія хуліганы будуць дэпартаваныя, іх візы будуць ануляваныя з занясеньнем дадзеных у шэнгенскі „чорны сьпіс“. Меры павінны быць балючымі», — сказаў міністар.

У аўторак перад пачаткам гульні зборных Расеі і Польшчы на Эўра-2012 у Варшаве ўспыхнулі сутыкненьні паміж расейскімі і польскімі футбольнымі заўзятарамі. Тысячы расейскіх фанатаў прайшліся маршам ў гонар Дня Расеі праз цэнтар Варшавы. Калі калёна праходзіла па мосьце, польскім фанатам удалося прарвацца скрозь паліцэйскае ачапленьне. Пачаліся сутычкі. Паліцыя затрымала каля 200 заўзятараў, якія ўдзельнічалі ў беспарадках.

Польская паліцыя выкарыстала сьлезацечны газ і вадамёты.

Марш быў санкцыянаваны польскімі ўладамі. Каля 6 тысяч паліцэйскіх суправаджалі заўзятараў.

Польская апазыцыя асудзіла ўхваленае ўладамі шэсьце расейцаў як правакацыю.

Пасол Польшчы ў Расеі Войцех Зайанчкоўскі заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Маскве, што шэраг інцыдэнтаў у Варшаве ў дзень матчу паміж зборнымі Расеі і Польшчы быў справакаваны мясцовымі «псэўдазаўзятарамі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG