Дасьледаваньні ў Вялікабрытаніі паказалі, што пары, якія здолелі захаваць доўгія адносіны, валодаюць шасьцю пэўнымі якасьцямі, піша партал DELFI.
У сфэры бізнэсу, як і адукацыі, існуе так званы прынцып бесьперапыннага самаўдасканаленьня. Ён абвяшчае, што калі нешта ў гэты момант не паляпшаецца, дык па сутнасьці яно ўжо ў заняпадзе.
Адпаведна, кіраўніцтва кампаніі або пэдагог ніколі не спыняюцца на ацэнцы «добра», а менавіта на «імкнецеся зрабіць яшчэ лепш». Нядрэнна было б ужыць гэты прынцып і да адносінаў паміж мужчынам і жанчынай. Таму што бесьперапыннае ўдасканаленьне дае гарантыю таго, што мы ня будзем успрымаць адзін аднаго за належнае, а бачыць каштоўнасьць і непаўторнасьць адзін аднаго доўгія гады. Як жа дасягнуць гэтай мэты?
Такім чынам, шчасьлівыя пары:
У іх ёсьць рытуал праводзіць час разам. Няхай гэта будзе нават нешта штодзённае. Напрыклад, адну гадзіну за вячэрай пасьля працы, але кожны вечар. Ці шпацыр з сабакам кожную суботу. Але гэты час яны бавяць толькі ўдваіх: ён і яна.
Захаваньне такога рытуалу – уклад вас абодвух ва ўмацаваньне адносін. Бывае, што пары, якія маюць звычку праводзіць сумесна час у пачатку адносінаў, паступова яе губляюць, асабліва калі ўжо ёсьць прэтэнзіі адзін да аднаго.
Нам здаецца, што калі ўсё ідзе ня так добра, дык і выкройваць у абавязковым парадку час для сумеснага баўленьня ўжо неяк нелягічна. Але гэта толькі здаецца. Чым радзей мы маем зносіны сам-насам, тым больш расьце неразуменьне адзін аднаго.
Яны ўмеюць «растварыць» спрэчныя пытаньні ў жарце. Псыхолягі рэкамэндуюць парам спэцыяльна наведваць мерапрыемствы, дзе можна пасьмяяцца разам.
І не баяцца, што пасьля многіх гадоў сумеснага жыцьця рамантычныя прызнаньні выглядаюць неяк штучна, што ня трэба дзякаваць мужу за тое, што ён вынес сьмецьце, таму што гэта і так яго абавязак, што ня варта дапамагчы жонцы прыгатаваць вячэру пасьля таго, як яна стомленая прыйшла з працы, таму што гэта толькі яе жаночая праца. Так, у абодвух партнэраў няма пачуцьця, што іх успрымаюць як нешта штодзённае і само сабой зразумелае.
Не даводзяць спрэчкі да таго моманту, пакуль хтосьці застаецца пераможцам, а хтосьці прайграў.
Напрыклад у жонкі шырокае кола знаёмых. І хоць яна і не зьбіраецца здраджваць, муж разумее, што сёньня ў гасьцях, дзе яна будзе, нейкі мужчына можа пафліртаваць зь ёй. Ці муж пэрыядычна езьдзіць у камандзіроўкі, на сэмінары.
Нават калі апошняе мае на ўвазе правядзеньне часу асобна.

1. Знаходзяць час адно для аднаго.

2. Яны шмат сьмяюцца разам.
Яны ўмеюць «растварыць» спрэчныя пытаньні ў жарце. Псыхолягі рэкамэндуюць парам спэцыяльна наведваць мерапрыемствы, дзе можна пасьмяяцца разам.
3. Яны праяўляюць клопат адзін аб адным у дробязях, дэманструюць адзін аднаму любоў і ўдзячнасьць.
І не баяцца, што пасьля многіх гадоў сумеснага жыцьця рамантычныя прызнаньні выглядаюць неяк штучна, што ня трэба дзякаваць мужу за тое, што ён вынес сьмецьце, таму што гэта і так яго абавязак, што ня варта дапамагчы жонцы прыгатаваць вячэру пасьля таго, як яна стомленая прыйшла з працы, таму што гэта толькі яе жаночая праца. Так, у абодвух партнэраў няма пачуцьця, што іх успрымаюць як нешта штодзённае і само сабой зразумелае.
4. Хутка знаходзяць кампрамісы.
Не даводзяць спрэчкі да таго моманту, пакуль хтосьці застаецца пераможцам, а хтосьці прайграў.
5. Як гэта ні дзіўна, пакідаюць магчымасьць для гіпатэтычнага аддаленьня адзін ад аднаго або для гіпатэтычнага флірту.
Напрыклад у жонкі шырокае кола знаёмых. І хоць яна і не зьбіраецца здраджваць, муж разумее, што сёньня ў гасьцях, дзе яна будзе, нейкі мужчына можа пафліртаваць зь ёй. Ці муж пэрыядычна езьдзіць у камандзіроўкі, на сэмінары.
6. Пасьпяховыя ў каханьні пары дазваляюць адно аднаму заставацца непадобнымі адзін на аднаго і даюць адзін аднаму свабоду расьці.