З 1 жніўня падаражэюць тарыфы на тэхнічнае абслугоўваньне і карыстаньне ліфтамі. Пра гэта паведаміў міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац.
Паводле закону «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь», КДБ атрымлівае надзвычайныя паўнамоцтвы. Як выглядаюць падобныя законы ў суседзяў: у Расеі і ва Ўкраіне?
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў здольнасьці беларускай эканомікі забясьпечыць у 2012 годзе сярэдні заробак, эквівалентны 500 далярам ЗША.
Адпаведнае рашэньне прыняло праўленьне Нацыянальнага банка.
Прэм’ер-міністар Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрый Мядзьведзеў падчас прэсавай канфэрэнцыі з удзелам кіраўнікоў урадаў Беларусі і Казахстану заявіў, што Беларусь і Казахстан захаваюць дзейную ў гэтых краінах тарыфную палітыку адносна імпартных аўтамабіляў.
Дзевяць гадоў таму, седзячы за кратамі, вязень сумленьня, доктар мэдыцыны, прафэсар Юры Бандажэўскі ледзь на памёр ад цяжкага пэрытаніту. Праз год ён, паводле ягоных словаў, нібыта перажыў другое нараджэньне.
15 чэрвеня ў галерэі Шчамялёва ў Менску адбылася цырымонія ўзнагароджаньня ўдзельнікаў конкурсу маладых пісьменьнікаў «Экслібрыс». Пераможцаў вызначылі ў намінацыях «Пераклад», «Вершы» і «Проза». Ляўрэатамі сталі Алеся Башарымава, Алесь Замкоўскі, Антон Рудак, Вера Стромава і Ганна Янкута. Арганізаваў конкурс Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
«Беларускія ўлады не гатовыя ў поўнай меры супрацоўнічаць з ААН у межах правоў чалавека» — да такой высновы прыйшлі праваабаронцы ў справаздачы, прадстаўленай Беларускім Домам правоў чалавека і Фундацыяй Дамоў правоў чалавека на Канфэрэнцыі па правах чалавека ў Беларусі, якая адбылася 12 чэрвеня ў Жэнэве.
Прызначаючы кіраўніцтва МУС, Аляксандар Лукашэнка заявіў пра неабходнасьць рэфармаваньня міліцэйскага ведамства.
Прэм’ер-міністар Міхаіл Мясьніковіч папрасіў свайго расейскага калегу Дзьмітрыя Мядзьведзева падтрымаць беларускі варыянт стварэньня холдынгу МАЗ — КамАЗ. Беларускі бок даўно настойвае на тым, каб акцыі ў патэнцыйным холдынгу разьмяркоўваліся 50% на 50%.
Аляксандр Лукашэнка накіраваў у парлямэнт праект закону аб амністыі, якая прымеркаваная да Дня незалежнасьці 3 ліпеня.
Палата прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла закон «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь».
Зь сёлетняга году ў Беларусі афіцыйна дазволена выкарыстоўваць працу непаўналетніх.
У нядзелю, 17 чэрвеня, грэкі пойдуць на выбары, якія могуць вызначыць, ці застанецца пацярпелая ад крызісу краіна ў эўразоне. Што адбудзецца, калі Атэны вымушаныя будуць пакінуць зону адзінай валюты?
У Беларусь паступіў трэці транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС у памеры 440 мільёнаў даляраў.
На будаўнічай пляцоўцы мэблевай фабрыкі, якую ўзводзяць на пляцоўцы № 4 Свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў», здарыўся абвал сьцяны. Пра гэта паведамілі працаўнікі арганізацыі, якая ўдзельнічае ў будаўніцтве прадпрыемства. На фабрыцы зьбіраюцца вырабляць карпусную мэблю для дома й адпачынку з калекцыі IKEA.
Ісламісцкі рух «Браты-мусульмане» перасьцерагае, што Эгіпет чакаюць «небясьпечныя дні» пасьля таго, як 14 чэрвеня Вярхоўны канстытуцыйны суд краіны аб’явіў нелегітымным новаабраны парлямэнт краіны.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў новым генэральным дырэктарам аб’яднаньня «Граніт» Эдуарда Гаўрылковіча. Ад пачатку канфлікту на «Граніце» Гаўрылковіч быў выканаўцам абавязкаў дырэктара.
Віцэ-прэм’ер Расіі Аркадзь Дварковіч, які курыруе ва ўрадзе пытаньні ТЭК, даручыў профільным ведамствам прааналізаваць сытуацыю з экспартам нафтапрадуктаў зь Беларусі ў трэція краіны.
Старшыня ўраду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў заклікаў сваіх калегаў па Мытным зьвязе, прэм’ер-міністраў Беларусі і Казахстану Міхаіла Мясьніковіча і Карыма Масімава, да прапрацоўкі пытаньня наконт увядзеньня адзінай валюты.
Загрузіць яшчэ