Ужо некалькі месяцаў людзі ў Глыбокім жывуць нібыта на будаўнічай пляцоўцы. Як і пад «Дажынкі», пад Дзень беларускага пісьменства і друку, які сёлета будуць адзначаць 2 верасьня, выдаткоўваюцца значныя сродкі на добраўпарадкаваньне. Таму ў Глыбокім цяпер няспынна дзе кладуць плітку, дзе паднаўляюць будынкі на цэнтральных вуліцах, а дзе і нішчаць старую забудову.