З Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы за апошнія два з паловай гады звольнілі трох выкладчыкаў і асьпірантку. Усе яны гісторыкі, усе выкладалі, пісалі навуковыя працы на беларускай мове. Месца працы страцілі за палітычную нядобранадзейнасьць. Чым яны сёньня займаюцца, як удалося ўладкавацца пасьля звальненьня?