Сёньня ноччу ў Салігорску памёр беларускі дзеяч, былы вязень ГУЛАГу Юрась Дубовік.
Ціск на Крэмль з боку Захаду, каб спыніць вайсковую акупацыю ўкраінскай тэрыторыі, працягваецца.
Украінскія ваенныя судны чацьвёртыя суткі заблякаваныя суднамі Чарнаморскага флёту Расейскай Фэдэрацыі ў Севастопальскай бухце.
Кіеўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт запрасіў на працу прафэсара Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносінаў Андрэя Зубава, які параўнаў дзеяньні Расеі ў Крыме з паводзінамі Гітлера ў Судэтах. Перад ім паўстала пагроза звальненьня.
Гэта ён так хацеў, каб яго пахавалі на малой радзіме, на старых вушацкіх могілках, дзе ўжо больш за 40 год спачывае паэтава маці, Акуліна Андрэеўна Барадуліна.
Галоўны лекар дзяржаўнай установы аховы здароўя «Гомельская цэнтральная гарадзкая паліклініка» Вячаслаў Яшчанка даручыў кіраўнікам падпарадкаваных паліклінік і філіялаў набыць білеты на канцэрт Эдзіты П’ехі «А жыцьцё працягваецца», які мае адбыцца 5 сакавіка ў гарадзкім цэнтры культуры.
3 і 4 сакавіка бабруйскія актывісты дэмакратычных арганізацыяў выйшлі на вуліцы з нарукаўнымі павязкамі «Мы супраць вайны!».
Прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін склікаў тэрміновае паседжаньне Рады Бясьпекі ААН, каб давесьці міжнароднай супольнасьці, што Крэмль папрасіў увесьці войскі ва Ўкраіну зьбеглы экс-прэзыдэнт Януковіч. Але ніхто з сябраў Рады бясьпекі не выказаў ніякай падтрымкі Расеі.
Хроніка падзей, зьвязаных з расейскім уварваньнем на тэрыторыю Ўкраіны.
У інтэрнэце з спасылкай на старшыню Чарнігаўскага аблсавету Мікалая Зьверава зьявіліся паведамленьні: Беларусь закрыла некаторыя пункты пропуску на мяжы з Украінай. У прыватнасьці, гэта нібыта тычыцца ўчастка мяжы з Чарнігаўскай вобласьцю.
Расейца цалкам бы задаволіла Ўкраіна без ўкраінства. Няхай яна будзе асобнай, наколькі заўгодна незалежнай дзяржавай, але няхай яна будзе пазбаўленая ўкраінства.
Ягоная апошняя воля будзе выканана. 4 сакавіка народнага паэта Беларусі пахаваюць на старых могілках у Вушачах, побач з маці, Акулінай Андрэеўнай Барадулінай.
«Ён заўжды казаў, каб пахавалі яго каля маці. Як я яшчэ магла хадзіць, а ён сюды прыяжджаў, дык завёў мяне на могілкі, паказаў, дзе маці пахаваная.Там помнік, агароджа, і ён кажа: „Вось маё месца, каля мамы“. І Васілю казаў: „Хачу, каб пахавалі мяне на роднай зямлі, у Вушачы“.
Дашкевіча затрымалі 2 сакавіка перад акцыяй пратэсту, якую плянавалася правесьці каля амбасады Расейскай Фэдэрацыі.
Фінкевіч прызнаў сваю віну.
Судзьдзя Есьман загадаў выклікаць у суд сьведку затрыманьня Верашчагіна, а таксама супрацоўніка міліцыі, якія складаў пратакол.
Беларусы Таронта далучыліся да акцыі пратэсту ўкраінскае дыяспары ля расейскага консульства.
Кампанія «Гавары праўду» перанесла ўручэньне прэміі імя Навумавай. Прычына — сьмерць народнага паэта Рыгора Барадуліна.
Сёньня а 10 гадзіне суд Цэнтральнага раёну Менску пачне разглядаць справу менчука Віктара Шаршуна, зьбітага міліцыянтамі за бел-чырвона-белы сьцяг на гаўбцы.
Сёньня раніцай у феадасійскі гандлёвы порт увайшоў расейскі дэсантны карабель на паветранай падушцы «Зубр».
Загрузіць яшчэ