Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна ў Крыме. Галоўнае за ноч


Хроніка падзей, зьвязаных з расейскім уварваньнем на тэрыторыю Ўкраіны.

У Крыме на мысе Фіялент узброеныя людзі блякуюць вайсковую частку, яе называюць цэнтрам выведкі Ваенна-марскіх сілаў Украіны. Украінскія журналісты склалі мапу дысьлякацыі ваенных сілаў у Крыме.

Камандуючы Чарнаморскім флётам Расеі Аляксандар Вітко выставіў ультыматум украінскім вайскоўцам: «Калі да 5 гадзінаў раніцы заўтрашняга дня яны не здадуцца, пачнецца сапраўдны штурм падразьдзяленьняў і частак Узброеных сілаў Украіны па ўсім Крыме». Да гэтага моманту пагроза не рэалізаваная.

Расея ініцыявала экстранае скліканьне Рады бясьпекі ААН для разгляду сытуацыі ва Ўкраіне.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Расея «не на тым баку гісторыі» ва Ўкраіне і што дзеяньні Расеі ва Ўкраіне парушаюць міжнароднае права.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін атрымаў ад Віктара Януковіча пісьмовую просьбу выкарыстаць расейскія ўзброеныя сілы для абароны насельніцтва Ўкраіны, заявіў на паседжаньні Рады Бясьпекі ААН сталы прадстаўнік РФ у ААН Віталь Чуркін.

Расея засталася на гэтым паседжаньні засталася ў поўнай адзіноце, ніхто не падтрымаў яе няўцямных прэтэнзій да новага ўраду Ўкраіны.

Разам з тым Віталь Чуркін заявіў, што лёс Віктара Януковіча «павінен вырашыць народ Украіны» і назваў Шушкевіча ідэолягам украінскіх нацыяналістаў.

79,1% украінцаў лічаць, што Ўкраіна павінна тэрмінова падаць заяўку на ўступленьне ў НАТО.

ЗША прыпыняюць гандлёвыя і інвэстыцыйныя перамовы з Расеяй і ваенную супрацу з-за сытуацыі ва Ўкраіне.

Сёньня ў Кіеў прыбывае Дзяржсакратар Джон Кэры, сытуацыю ва Ўкраіне мае разгледзець у НАТО, на заўтра заплянаваны саміт Эўразьвязу па ўкраінскім пытаньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG