Шатляндыя робіць апошнія падрыхтаваньні да рэфэрэндуму пра незалежнасьць ад Вялікабрытаніі, які павінен адбыцца ў чацьвер.
16 верасьня ля будынку беларускай амбасады ў ЗША сабраўся пікет у памяць аб зьнікненьні 15 гадоў таму апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Журналіста вінавацяць у супрацы з замежным СМІ без акрэдытацыі. Ягоныя публікацыі выяўленыя на сайце радыё «Нямецкая хваля».
«Я думаю, што з Расеяй мы будзем выбудоўваць нармальныя стасункі толькі тады, калі ўсе ваенныя злачынцы, кшталту Пуціна, Мядзьведзева, Шайгу будуць прыцягнутыя да адказнасьці ў міжнародным судзе ў Гаазе».
У кватэры салігорскага маладафронтаўца Андруся Тычыны прайшоў ператрус. Сёньня таксама адбыўся ператрус у кватэры Ўладзімера Шылы, бацькі маладафронтаўцаў Івана і Ільлі.
У Луганску, які зь вясны застаецца пад кантролем баевікоў, няма вады і электрычнасьці, людзі не атрымліваюць сацыяльных выплат, а адвольныя арышты і катаваньні сталі звычайнай справай.
Гарэльеф пісьменьніка, які некалькі месяцаў таму былі зьнялі з будынку Парытэтбанку на вуліцы імя Караткевіча ў Воршы, зноў зьявіўся на ранейшым месцы.
Ратыфікацыя Вярхоўнай Радай Дамовы аб асацыяцыі Ўкраіны і Эўрапейскага Зьвязу — важная падзея для Кіева і ў палітычным, і ў сымбалічным сэнсе. Але гэта нельга лічыць паразай Масквы.
У Цэнтральным судзе Менску пачаўся працэс над Юрыем Рубцовым. На пачатку пасяджэньня Юры Рубцоў заявіў пра недавер суду.
Маладыя нарвэскія палітыкі выказаліся ў інтэрвію Свабодзе пра збройны канфлікт ва Ўкраіне.
15 верасьня спаўняецца 100 дзён, як Пятро Парашэнка займае пасаду прэзыдэнта Ўкраіны.
У сацыяльных сетках апублікавалі здымак валідатара у адным зь менскіх аўтобусаў. На валідатары — налепка з заклікам пры выхадзе перадаць талёнчык іншаму пасажыру.
13 верасьня Менск адзначае Дзень гораду — 947-ю гадавіну ад першага згадваньня ў летапісах. Агулам у рамках сьвяткаваньня арганізавана больш за паўсотні імпрэзаў. Рэпартаж з парку Паўлава, што ў сталічным мікрараёне Малінаўка.
СБУ затрымала дывэрсійную групу, якая плянавала тэракты і дывэрсіі на стратэгічных аб’ектах Мікалаеўскай вобласьці
Хто вінаваты ва ўзброеным канфлікце ў Данбасе? На такое пытаньне карэспандэнта Свабоды адказвалі сёньня жыхары Берасьця.
Большасьць крымінальнікаў пры прапанове адміністрацыі працаваць ідуць у глухую адмову. Нярэдка вымушаныя таксама не працаваць і тыя асуджаныя, якія зусім ня супраць турэмнай працы.
Выканаць пачэсную місію — адвезьці грошы, сабраныя на дабрачыннай акцыі салідарнасьці з украінцамі «Мы любім украінскі боршч», што арганізавала на сядзібе Партыі БНФ 9 верасьня Вольга Мікалайчык, вызваліся Арцём Лява, Алесь Марчанка і Юрась Шпак-Рыжкаў.
«Гэтая выстава не дазволеная і не забароненая. Прыйшло даволі многа людзей, і мы іх пусьцілі. Гэта, можна сказаць, неафіцыйнае адкрыцьцё»
Цянюта абскарджвае ў судзе незаконнае, на ягоны погляд, адлічэньне з ВНУ.
Дамову пра адмену візавага рэжыму паміж Ізраілем і Беларусьсю падпішуць у Менску 19 верасьня, паведаміў сёньня ў Віцебску амбасадар Ізраіля ў Беларусі Ёсіф Шагал.
Загрузіць яшчэ