Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дамову пра адмену візаў з Ізраілем падпішуць 19 верасьня


Дамову пра адмену візавага рэжыму паміж Ізраілем і Беларусьсю падпішуць у Менску 19 верасьня, паведаміў сёньня ў Віцебску амбасадар Ізраіля ў Беларусі Ёсіф Шагал.

Ён адзначыў, што знакавая падзея для грамадзян абедзьвюх краін адбудзецца ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі. Дакумэнт падпішуць міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей і міністар абсорбцыі Ізраіля, сустаршыня ізраільска-беларускай камісіі па эканамічным і гандлёвым супрацоўніцтве Софа Ландвэр.

«Пагадненьне аб адмене візавага рэжыму зроблена па той жа схеме, па якой Ізраіль адмяніў візы з Расеяй і Ўкраінай. Грамадзяне нашых краін змогуць цягам 180 дзён, гэта значыць паўгода, знаходзіцца на тэрыторыі адпаведна Ізраіля або Беларусі без афармленьня візы», — цытуе БелТА Ёсіфа Шагала. Гэтая норма распаўсюджваецца на шараговых грамадзянаў і ня тычыцца ўладальнікаў дыпляматычных і службовых пашпартоў.

Паводле амбасадара Ізраіля, ад моманту падпісаньня дамовы да ўступленьня яе ў сілу неабходны некаторы час для праходжаньня тэхнічных працэдур. Пра дзень уступленьня дамовы ў сілу будзе паведамлена дадаткова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG