Ваенная пракуратура пачала вытворчасьць аб дзейнасьці 8 былых міністраў абароны Ўкраіны на прадмет развалу ўзброеных сіл краіны.
Істотнай актывізацыі баевікоў і расейскіх вайскоўцаў у Данбасе апошнім часам не назіраецца, але ўпартыя баі за данецкі аэрапорт працягваюцца і ня выключаны наступ на Марыюпаль.
7 кастрычніка Ленінскі суд Магілёва пачаў разглядаць адміністрацыйную справу супраць незалежнага журналіста Аляксандра Буракова. Яго вінавацяць у незаконным вырабе прадукцыі для замежнага сродку масавай інфармацыі.
Пытаньне ўдзелу прэзыдэнта Ўкраіны ў саміце кіраўнікоў краін СНД, які адбудзецца 10 кастрычніка ў Менску, пакуль ня вырашана.
Бэйсбол у Беларусі — від спорту, які не назавеш папулярным. Для многіх беларусаў ён наагул малавядомы, а калі і вядомы, дык толькі як нейкая амэрыканская экзотыка.
Двое сяброў Свабоднага прафсаюзу Беларускага з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў атрымалі паведамленьні, што зь імі ня будуць падаўжаць працоўныя адносіны.
Гутарка з маці Аляксандра Грунова, асуджанага Гомельскім абласным судом на сьмяротнае пакараньне за асабліва жорсткае забойства студэнткі Натальлі Емяльянчыкавай. 6 кастрычніка ў Беларусі распачалася грамадзкая кампанія «Тыдзень супраць пакараньня сьмерцю».
Сёньня аб 11 гадзіне адбылося разьвітаньне зь сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, былым палітвязьнем, мастаком Рыгорам Кійко.
Падтрымка большасьцю беларусаў расейскай пазыцыі адносна анэксіі Крыму і канфлікту ў Данбасе — гэта перш за ўсё вынік цесных гістарычных і культурных сувязяў беларусаў і расейцаў, а ня вынік прапаганды расейскага тэлебачаньня.
Дзень беларускай вышыванкі, які ўпершыню адбыўся 5 кастрычніка ў прасторы «ДК», наведала больш за 1500 чалавек. Радыё Свабода пагутарыла з Паўлам Белавусам, дырэктарам «АртСядзібы», якая ініцыявала фэстываль.
Фэдэральная служба па вэтэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расеі ўвяла забарону на пастаўкі ў Расею прадукцыі беларускага дзяржаўнага мясаперапрацоўчага прадпрыемства «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат».
У кватэру былога палітвязьня і актывіста анархісцкага руху Аляксандра Францкевіча з раніцы спрабуюць трапіць супрацоўнікі міліцыі. Зь якой прычыны — невядома.
Манэж, гатэль ды рэстарацыя могуць зьявіцца ў тэатральным корпусе палаца Сапегаў у Ружанах. Цяпер корпус рэстаўруецца.
Прадстаўнікі АБСЭ, Украіны і Расеі прыступілі да разьмежаваньня 30-кіламэтровай буфэрнай зоны паміж бакамі канфлікту ў Данбасе.
Ці прадаюцца на беларускіх барахолках, аналягах эўрапейскіх гэтак званых блышыных рынкаў, кнігі? Ці шмат сярод іх выданьняў на беларускай мове і якая на іх цана? Ці ёсьць на іх попыт?
Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць накіраваць ва Ўкраіну беларускіх вайскоўцаў у якасьці міратворцаў. Як вы ставіцеся да такой ідэі? Адказваюць берасьцейцы.
Чаму беларускія зэкі ахрысьцілі гэта памілаваньне «курына-пеўневым», пра шансы амніставаных знайсьці працу і пра шансы на вызваленьне ў палітвязьняў.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ і бургамістар грамадзянскай ініцыятывы «Шклоўскі магістрат» Рыгор Кастусёў зьвярнуўся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі.
Што будзе на месцы былога музэю, грамадзкасьці яшчэ не вядома.
Заканадаўства Рэспублікі Беларусь не забараняе беларускім вайскоўцам удзельнічаць у міратворчых місіях за межамі краіны, таму адпраўка беларусаў у Данбас — цалкам верагодны варыянт разьвіцьця падзеяў.
Загрузіць яшчэ