Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне чакаюць пасла зь Беларусі, каб абраць яму меру стрыманьня


Пасол Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль — пад падазрэньнем у справе пра развал украінскага войска
Пасол Украіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль — пад падазрэньнем у справе пра развал украінскага войска

Пра гэта заявіў у Кіеве галоўны ваенны пракурор — намесьнік генпракурора Ўкраіны Анатоль Маціяс.

Ён адзначыў, што за дзесяць гадоў і асабліва за апошнія чатыры гады, было ўнесена больш за 600 зьмяненьняў у заканадаўчыя акты, якія фактычна разбурылі цэласную сыстэму і функцыянаваньне ўзброеных сілаў або падарвалі абараназдольнасьць Украіны.

Крымінальная вытворчасьць адкрыта па факце неналежнага выкананьня службовых абавязкаў кіроўным складам Міністэрства абароны і Генштабу.

Прадметам расьсьледаваньня сталі рашэньні міністраў абароны Шкідчанкі, Марчука, Кузьмука, Грыцэнкі, Еханурава, Ежаля, Саламаціна, Лебедзева, а таксама шэрагу начальнікаў генштаба.

Камэнтуючы прэтэнзіі пракуратуры да аднаго з былых міністраў абароны, пасла Ўкраіны ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіла Ежаля, Маціяс паведаміў, што яму прад’яўлена ўведамленьне аб падазрэньні, і па законе экс-міністар меў 72 гадзіны на пошук абаронцы.

Ён паехаў зьбіраць рэчы ў Беларусь, і ў той жа дзень захварэў і трапіў у цэнтральны клінічны шпіталь Беларусі, дзе і знаходзіцца ў рэанімацыі

«Ежаль сказаў, што ідзе шукаць такога абаронцу. Карыстаючыся дыпляматычным імунітэтам на недатыкальным дыпляматычным аўто, як ён сам потым тлумачыў, ён паехаў зьбіраць рэчы ў Беларусь, і ў той жа дзень захварэў і трапіў у цэнтральны клінічны шпіталь Беларусі, дзе і знаходзіцца ў рэанімацыі. Чакаем, калі ён выйдзе, каб абраць яму меру стрыманьня. У нас не было ніводнага законнага рычага, каб затрымаць яго на мяжы, бо аўто дыпляматычнае. Украінскі закон не дае нават магчымасьці вызваліць яго ад пасады пасла», — цытуе Маціяса «Ліга.Новости».

Міхаіл Ежаль прызначаны амбасадарам Украіны ў Беларусі з красавіка 2013 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG