АМАП брутальна разагнаў пратэст, выкарыстаўшы вадамёты. Дзясяткі затрыманых, ёсьць параненыя.
22 верасьня новы старшыня горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Каранік прыехаў у драматычны тэатар, каб сустрэцца з акторамі. Перад гэтым дваіх з тэатральнага калектыву затрымалі на маршы пратэсту, іншыя не дайгралі спэктакль да канца. Адну дзяўчыну з таго спэктакля дырэктар звольніў.
У Магілёве пасьля 10 дзён сухой галадоўкі шпіталізаваны адзін зь лідэраў акцыяў пратэсту супраць вынікаў выбараў Валадар Цурпанаў. Яго асудзілі на 28 сутак адміністрацыйнага арышту. У мясцовы ізалятар адправілі 1 верасьня. На волю ён меўся выйсьці 29 верасьня.
Вядомага плястычнага хірурга Аляксея Дужага зь Менску вызвалілі з жодзінскага СІЗА. Яго затрымалі 20 верасьня, калі ў Менску праходзіў Марш справядлівасьці.
Спэктакль «Беларуская камэдыя», які павінен быў пачацца ў горадзенскім драматычным тэатры ў 19:00 22 верасьня, адменены «па незалежных ад тэатру абставінах».
Свабода пагутарыла з палітыкам Віктарам Карніенкам, які знаёмы з Загорцавым некалькі дзесяцігодзьдзяў.
Артыстку Горадзенскага драматычнага тэатру Лізавету Мілінцэвіч звольнілі.
Удзень 22 верасьня ў Менску затрымалі студэнтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Перад гэтым студэнты зладзілі акцыю пратэсту.
Заслужанага артыста Беларусі Сяргея Курыленку разам з жонкай, артысткай Валянцінай Харытонавай, затрымалі падчас пратэставых акцый у Горадні 20 верасьня
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў рабочыя МТЗ, БеЛАЗ, МЗКЦ ды іншыя буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы заяўлялі пра страйкі, якія перарасьлі ў італьянскія забастоўкі. Свабода паглядзела, як гэта адбілася на эканоміцы.
У Гомлі 20 верасьня на «Маршы справядлівасьці» АМАП затрымаў каля 30 чалавек. У ліку затрыманых двое людзей з інваліднасьцю.
«Марш справядлівасьці» ў Магілёве сабраў больш за 1 тысячу чалавек. На яго пачатку затрымалі журналістаў-фрылансэраў Аліну Скрабунову і Аляксандра Сідарэўскага. Зь Ленінскага аддзелу міліцыі іх адпусьцілі, пратрымаўшы больш за тры гадзіны.
Каля тысячы чалавек узялі ўдзел у «Маршы справядлівасьці» ў Горадні 20 верасьня. Дзясяткі чалавек затрымалі, у тым ліку цяжарную жанчыну на позьнім тэрміне і доктара гісторыі Алеся Смаленчука.
У адрозьненьне ад мінулых нядзельных мітынгаў, сёньня на «Маршы справядлівасьці» ў Гомлі было шмат супрацоўнікаў АМАП, якія расьсякалі калёну, затрымлівалі ўдзельнікаў.
Сёньня ў Касьцюкоўцы пад Гомлем успаміналі 25-гадовага Аляксандра Віхора, які загінуў пасьля затрыманьня. У царкве адправілі памінальную службу, на могілках сваякі і сябры ў саракавы дзень пасьля сьмерці расказалі, якім чалавекам быў Саша.
Размова доўжылася 40 хвілін, у ёй браў удзел генэральны дырэктар Yara Свайн Тур Гульсэтэр, паведаміў сустрашыня страйкаму Анатоль Бокун.
8 верасьня ў Кіеве сябры Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў і Антон Раднянкоў расказалі, як Марыя Калесьнікава разарвала свой пашпарт, а яны праз нэўтральную паласу ўцяклі на ўкраінскую мяжу.
18 верасьня суд Савецкага раёну Гомля пакараў арыштам на 10 дзён праваслаўнага сьвятара Ўладзімера Драбышэўскага.
У Гомлі 18 верасьня прайшло ўрачыстае адкрыцьцё тронца для сьцяга за 1,5 мільёна рублёў. 4,5 тысячы жыхароў гораду выступілі супраць будаўніцтва. Яго былі прыпынілі, але пасьля выбараў аднавілі.
Скарга будзе пададзеная ў пачатку будучага тыдня. Пра гэта Свабодзе паведаміў сустаршыня страйкаму «Беларуськалію» Анатоль Бокун.
Загрузіць яшчэ