Падзеі 21 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Найважнейшыя навіны 20 сьнежня.
Нідэрлянды, Бэльгія, Аўстрыя і Італія 20 сьнежня паведамілі пра тое, што яны спыняць прымаць авіярэйсы зь Вялікай Брытаніі ў сувязі з паведамленьнямі пра распаўсюд у Англіі новага штаму каранавірусу.
Горадзенцы гулялі па цэнтры гораду ў адзеньні белага і чырвонага колераў, выходзілі ў мікрараёнах зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, гукалі «Жыве Беларусь!». Невялікія маршы выйшлі ў мікрараёнах. Некалькі чалавек затрымалі.
У Менску ўпершыню за доўгі час не закрывалі станцыі мэтро, не адключалі мабільны інтэрнэт, сілавікі не перакрывалі дарогі.
Працягваем нашу рубрыку «Цытаты, якія дапамагаюць жыць».
Арцём Сарокін не спадзяецца на вызваленьне з-пад варты, чакае суду ў наступным годзе.
Пэнсіянэрку Галіну Дзербыш з аграгарадку Абухава пад Горадняй затрымалі 10 сьнежня. Яе затрыманьне зьвязанае са «справай Аўтуховіча» (ч. 6 арт. 16, ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэксу Беларусі: «Акт тэрарызму»). Пакараньнем за гэта можа быць да 20 гадоў калёніі.
Меркаваны кіраўнік групы супрацоўнікаў ФСБ, якія суправаджалі апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, выявіўся вайсковым мэдыкам са спэцыялізацыяй у баявых атрутных рэчывах.
Амэрыканскі вытворца вакцыны супраць каранавірусу Moderna зьнішчыў 400 тысяч дозаў прэпарату праз праблемы зь фільтраваньнем.
Абраны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн вылучыў кандыдатуру кангрэсмэнкі Дэб Голанд на пасаду міністра ўнутраных спраў. Пра гэта піша The Washington Post.
Нямецкая служба акадэмічных абменаў (DAAD) мае намер пашырыць кантакты паміж студэнтамі і навукоўцамі зь Нямеччыны і Беларусі.
Адразу 38 штатаў падалі 17 сьнежня супольны антыманапольны пазоў супраць кампаніі Google, абвінаваціўшы яе ў пашырэньні сваёй манаполіі на рынку пошукавых сайтаў за кошт.
Мы спыталі ў нашых чытачоў, хто для іх ёсьць галоўнымі героямі году — і падсумавалі некалькі тысяч адказаў.
Дзеці пераносяць каранавірус цяпер цяжэй, чым увесну. Нашэньне масак Беларусь увяла вельмі позна. Мэдыкі спадзяюцца на вакцыну, але не беларускую і не расейскую.
Зь беларускай са Швайцарыі Натальляй Хершэ, асуджанай да 2,5 года зьняволеньня за сарваную з амапаўца маску, сустрэлася адвакатка. Жанчына мае абскардзіць прысуд у гарадзкім судзе Менску.
Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Беларусі — гэта цэлая бізнэс-імпэрыя, у якую ўваходзяць сотні дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстановаў. Пры гэтым прыбытак ідзе на рахунак Кіраўніцтва справамі, а не ў дзяржаўны бюджэт. Расказваем, як узьнікла гэтая імпэрыя і што ў яе ўваходзіць сёньня.
Магілёвец Аляксандар Царук за чатыры месяцы пратэстаў прабыў пад адміністрацыйным арыштам 41 дзень і страціў працу. Яго затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы і вярнулі даседжваць «суткі». Актывіст расказаў Свабодзе, як зьмянілася яго жыцьцё за гэты час.
Больш за 100 працаўнікоў «Беларуськалію» працягваюць страйкаваць, патрабуючы адстаўкі Лукашэнкі, правядзеньня новых выбараў, вызваленьня палітвязьняў і пакараньня адказных за гвалт.
Рада Эўразьвязу 17 сьнежня зацьвердзіла новы пакет санкцыяў да Беларусі. Пад санкцыі трапілі яшчэ 29 фізычных асобаў і 7 юрыдычных.
Загрузіць яшчэ