Сам Ігар Лосік працягвае галадоўку, якую абвясьціў 15 сьнежня. Ён у няволі ад 25 чэрвеня.
Каранавірус і парад, арышты палітычных апанэнтаў Лукашэнкі, выбары і гвалт сілавікоў, жаночы рух і маршы салідарнасьці. Як прайшоў 2020 год у фатаздымках Радыё Свабода.
Закупіць плянуюць «пяць-шэсьць» відаў вакцынаў ад розных краінаў і вытворцаў, каб вызначыць, якая найбольш эфэктыўная.
Дасьледчы цэнтар «ІПМ» зладзіў апытаньне кіраўнікоў 211 беларускіх кампаніяў аб тым, як яны ацэньваюць магчымыя дзеяньні беларускіх уладаў: што палепшыць, а што пагоршыць эканамічную сытуацыю.
Згадалі навіны, якія цешылі беларусаў сёлета.
29 сьнежня будзе 7 месяцаў, як за кратамі знаходзіцца беларускі блогер Сяргей Ціханоўскі.
58-гадовага Валадара Цурпанава, аднаго зь лідэраў мясцовых акцыяў пратэсту і праваабаронцу, Магілёўскі раённы суд прызнаў вінаватым у абразе двух судзьдзяў ды пакараў 3 гадамі так званай «хіміі» — пазбаўленьня волі ва ўстанове адкрытага тыпу.
Канада ўпершыню адправіць астранаўта абляцець вакол Месяца ў рамках амэрыканскай місіі, заплянаванай на 2023 год.
Пры ўвядзеньні абавязковага вывучэньня «Асноваў праваслаўнай культуры» паўстае пытаньне: што рабіць дзецям каталікоў, татараў, атэістаў, агностыкаў, пратэстантаў?
Мая Санду 24 сьнежня ўступіла на пасаду прэзыдэнта Малдовы. На ўрачыстым пасяджэньні парлямэнту і Канстытуцыйнага суду ў Кішынёве яна прыняла прысягу.
Даляр расьце чацьвёрты дзень запар і ў некаторых банках яго можна набыць толькі за 2,64 рубля, курс Нацбанку — 2,58 рубля за даляр. Разьбіраемся, як доўга гэта будзе адбывацца.
Большасьць жыхароў Расеі чулі аб атручэньні Аляксея Навальнага, паказала апытаньне «Левада-цэнтру». 61% апытаных заявілі, што «нешта пра гэта чулі», яшчэ 17% паведамілі, што ўважліва сочаць за справай.
86 амэрыканскіх кангрэсмэнаў і парлямэнтароў з эўрапейскіх краінаў падпісаліся пад лістом прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі хакею на лёдзе (IIHF) Рэнэ Фазэлю, у якім запатрабавалі адклікаць чэмпіянат IIHF 2021 году зь Беларусі з увагі на сфальшаваныя прэзыдэнцкія выбары і пасьлявыбарчыя рэпрэсіі.
Радыё Свабода правяло традыцыйную перадкалядную апытанку пра найлепшыя беларускія кнігі, якія пабачылі сьвет сёлета.
Каранавірус і пратэсты — два складнікі, якія «разбудзілі» грамадзянскую супольнасьць Беларусі ў 2020 годзе. Свабода сабрала некалькі гісторый салідарнасьці беларусаў
Працягваем нашу рубрыку «Цытаты, якія дапамагаюць жыць».
Падзеі 24 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Найважнейшыя падзеі 23 сьнежня.
Жыхароў Дзяржынску Віталя Буйноўскага і ягоную жонку Кацярыну аштрафавалі на 30 базавых за тое, што на доме вісіць бел-чырвона-белы сьцяг. Сямейная пара не саступіла, сьцяг не зьнялі.
Суды над каталіцкімі сьвятарамі зь Віцебску, Віктарам Жуком і Аляксеем Варанком, якіх абвінавачваюць па арт. 23.34 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў), пройдуць 24 сьнежня.
Загрузіць яшчэ