Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада адправіць астранаўта да Месяца на амэрыканскім касьмічным караблі


Зямля і Месяц
Зямля і Месяц

Канада ўпершыню адправіць астранаўта абляцець вакол Месяца ў рамках амэрыканскай місіі, заплянаванай на 2023 год.

Пра гэта паведаміў міністар інавацый Канады Наўдып Бэйнз, абвясьціўшы пра афіцыйнае пагадненьне з Вашынгтонам.

Раней у гэтым месяцы віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс паведаміў склад групы з 18 чалавек, якія могуць адправіцца да Месяца ў рамках праграмы НАСА «Артэміда», у якой цяпер удзельнічае Канада.

Мэта «Артэміды» — адправіць некалькі экспэдыцый на Месяц.

Канадзкі астранаўт, імя якога пакуль не названа, возьме ўдзел у другой экспэдыцыі, якая, як плянуецца, зьдзейсьніць палёт вакол Месяца падчас 10-дзённай місіі ў 2023 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG