Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: беларусам дазволяць выкарыстаць ня толькі расейскую вакцыну ад каранавірусу


Ілюстрацыйнае фота

Закупіць плянуюць «пяць-шэсьць» відаў вакцынаў ад розных краінаў і вытворцаў, каб вызначыць, якая найбольш эфэктыўная.

Аляксандар Лукашэнка 25 сьнежня выступіў перад супрацоўнікамі Гарадзкой дзіцячай інфэкцыйнай лякарні Менску і анансаваў закупку вакцынаў ад каранавірусу «5–6 розных вытворцаў», перадае БелТА.

Якіх менавіта вытворцаў, ён не ўдакладніў, але сказаў, што галоўным прынцыпам вакцынацыі ад каранавірусу будзе «добраахвотнасьць». Першай беларусам прапануюць расейскую вакцыну «Спутник-V», якую плянуюць пачаць вырабляць і ў Беларусі.

Раней міністар аховы здароўя заяўляў, што да канца вясны ў Беларусі плянуюць зрабіць прышчэпкі ад COVID-19 1,2 млн чалавек, а закупкі вакцынаў ужо вядуцца. Затым, дадаў ён, плянуюць «выйсьці на паказьнік 5,5 млн вакцынаваных», але ў які час, не сказаў. Ды адзначыў, што «не стаіць пытаньне татальнай імунізацыі», бо пытаньне ў «мэтазгоднасьці і проціпаказаньнях».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG