Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як беларусы перажылі пандэмію. Вынікі каранавіруснага году


Менск, 19 сакавіка 2020
Менск, 19 сакавіка 2020

У рэтраспэктыве году як можна ацаніць тактыку барацьбы з каранавірусам, якую абралі беларускія ўлады? У чым прычына рыторыкі, ідэалёгіі, якую беларуская ўлада выкарыстоўвала ў барацьбе супраць хваробы? Ці вытрымала беларуская сыстэма аховы здароўя шок каранавірусу?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць гісторык і журналіст Сяргей Абламейка, доктар Аляксандар Глугоўскі і палітоляг Валерыя Касьцюгова.

Абламейка

  • Фальсыфікацыю статыстыкі па каранавірусе можна лічыць практычна даказанай.
  • Тэлеграм-канал «Белые халаты» параўноўваў сутачную статыстыку Міністэрства аховы здароўя і паведамленьняў дактароў, колькі ў рэанімацыях рэальна памерла людзей у гэты дзень. І там было перавышэньне ў некалькі разоў.
  • Дадзеныя Белстату пра перавышэньне колькасьці сёлетніх сьмерцяў над леташнімі на 5 тысячаў — гэта зьвесткі толькі за пэрыяд зь сярэдзіны красавіка па сярэдзіну чэрвеня.
  • Я не выключаю, што рэальная агульная лічба сьмерцяў ад каранавірусу ў Беларусі — гэта каля 10 тысячаў.
  • Лукашэнка псыхалягічна ня справіўся з сытуацыяй, якая была на пачатку году і вясной. Расея спыніла пастаўкі нафты, і эканоміка апынулася пад крытычнай пагрозай.
  • Ён перакладаў адказнасьць, віну на іншых — на Расею, на Захад, на «лялькаводаў», ну і на людзей, якія хварэюць і паміраюць.
  • Лукашэнка пакрыўдзіўся на каранавірус. Ён даўно адарваўся ад рэальнасьці.
  • Мне здаецца, што ў 2021 годзе каранавірус ня будзе такім важкім фактарам грамадзка-палітычнага працэсу, якім ён быў сёлета.
  • З вакцынай ня так проста. Тут сытуацыя значна лепшая ў ЗША. У Эўропе няма ўласных распрацовак, лягістыка завозу гэтай вакцыны не такая простая.
  • Скажам, у Чэхіі масавая вакцынацыя заплянаваная толькі на канец верасьня 2021 году.

Глугоўскі

  • Хіба можна давяраць беларускай афіцыйнай статыстыцы аб каранавірусе?
  • Дынаміка працэсу — ад замоўчваньня і высьмейваньня на ўсіх узроўнях вэртыкалі да калі не катастрафічных, то вельмі сур’ёзных наступстваў.
  • Другая хваля — больш высокая, чым першая.
  • Фактары, якія спрыялі барацьбе з хваробай, — даволі разьвітая інфраструктура, дастатковая колькасьць ложкаў, самаадданасьць дактароў і дапамога валянтэраў.
  • Гэта правал афіцыйных структураў.
  • Быў выбраны не кампраміс паміж выжываньнем людзей і эканамічнымі чыньнікамі, а было выбрана безагаворачнае непрызнаньне.
  • На пачатку пандэміі пра гэты вірус нічога не было вядома, давяраць дадзеным Кітаю было ня варта са зразумелых прычын.
  • Тады невядома было, наколькі трывалым будзе імунітэт. Цяпер ёсьць пацьверджаныя выпадкі, і іх усё больш, паўторных захворваньняў.
  • Большая частка насельніцтва хварэе бессымптомна, але яна актыўна інфікуе іншых.
  • Напрацоўка калектыўнага імунітэту — гэта плата тысячамі жыцьцяў людзей сталага веку.
  • На пачатку пандэміі меркавалася, што распрацоўка вакцынаў зойме нашмат больш часу, чым аказалася ў рэальнасьці.
  • Швэды заплацілі вельмі вялікую цану за выпрацоўку калектыўнага імунітэту, летальнасьць ад каранавірусу ў іх большая, чым у суседніх краінах.
  • Стаўка на калектыўны імунітэт — занадта вялікая цана для краінаў, дзе ёсьць паняцьце аб гуманізьме.

Касьцюгова

  • І цяпер ёсьць людзі, якія ня носяць масак, ня робяць ніякіх засьцярогаў.
  • Аргумэнты наконт эканомікі — гэта прапагандысцкі падман.
  • Чаму б гэта беларусам не было чаго есьці, калі б, скажам, спынілі МАЗ?
  • Была сфармуляваная лжывая дылема — альбо поўны локдаўн, альбо мы наагул нічога ня робім, нічога не абмяжоўваем.
  • Можа было зачыніць хаця б найбольш стратныя прадпрыемствы.
  • Стаўка была зробленая на тое, што пандэмія скончыцца, эканомікі нашых партнэраў будуць расьці, і мы ім прадамо тое, што прадукавалі, пакуль яны, дурні, сядзелі ў локдаўне. Ну і куды мы, разумныя, цяпер гэтае вырабленае прадамо?
  • Была зробленая стаўка на калектыўны імунітэт. Але дасягнуць гэтага аказалася немагчымым.
  • Каранавірус і ў 2021 годзе ў Беларусі будзе істотным фактарам грамадзка-палітычнага працэсу.
  • Зь цягам часу гэтая хвароба будзе ўплываць нават на сыстэму каштоўнасьцяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG