Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь першай з замежных краін зарэгістравала расейскую вакцыну «Спутник V»


Расейская вакцына супраць каранавірусу
Расейская вакцына супраць каранавірусу

Міністэрства аховы здароўя Беларусі выдала рэгістрацыйнае пасьведчаньне на вакцыну «Гам-КОВІД-Вак» гандлёвай маркі «Спутник V» , паведаміла беларускае міністэрства ў сваім Telegram.

Міністар аховы здароўя Дзьмітрый Піневіч заявіў, што:

«Паводле дамоўленасьці двух кіраўнікоў дзяржаваў мы сталі першай краінай, якая ўзяла ўдзел у клінічных выпрабаваньнях вакцыны „Спутник V“. Сёньня мы можам афіцыйна заявіць, што, паводле наяўных на сёньняшні дзень дадзеных, вакцына бясьпечная і эфэктыўная, сур’ёзных або непрадбачаных пабочных эфэктаў выяўлена не было».

Міністар дадаў, што па выніках працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі вакцына можа быць дапушчаная да рэалізацыі і мэдыцынскага ўжываньня на тэрыторыі Беларусі.

Раней у Беларусі прайшлі клінічныя выпрабаваньні вакцыны на 100 добраахвотніках.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG