Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сьвеце паніка ад новага штаму каранавірусу ў Брытаніі. Беларусь не прыпыняе палётаў у Лёндан


Адменены авіярэйс з Лёндану на таблё Міжнароднага аэрапорту імя Леанарда да Вінчы ў Ф'юмічына каля Рыму, 20 сьнежня
Адменены авіярэйс з Лёндану на таблё Міжнароднага аэрапорту імя Леанарда да Вінчы ў Ф'юмічына каля Рыму, 20 сьнежня

Больш за 20 краінаў сьвету прыпынілі або абмежавалі авіякамунікацыю зь Вялікай Брытаніяй з прычыны новага штаму каранавірусу, які пашыраецца ў паўднёвай Англіі.

Адкуль узяўся новы штам?

  • Экспэрты зьвязваюць з новай мутацыяй каранавірусу апошнюю ўспышку захворваньня на поўдні Вялікай Брытаніі. Брытанскі прэм’ер Борыс Джонсан заявіў, што мутацыя «да 70 адсоткаў больш заразная», чым вядомы да гэтага штам. У Лёндане і на паўднёвым усходзе Англіі празь зьяўленьне гэтай мутацыі 20 сьнежня ўвялі больш жорсткі локдаўн. Мэдыкі, аднак, сьцьвярджаюць, што, нягледзячы на хуткасьць пашырэньня захворваньня, яно, падобна, не стварае большай небясьпекі для жыцьця чалавека, чым звыклы штам каранавірусу, і не паўплывае на вакцынацыю супраць COVID-19.

Ці выявілі яго па-за Вялікай Брытаніяй?

  • Новы штам быў таксама знойдзены ў Італіі, Даніі, Нідэрляндах і Аўстраліі. 20 сьнежня Міністэрства аховы здароўя Італіі заявіла, што новы штам быў знойдзены ў адным з рымскіх вайсковых шпіталяў у пацыента, які нядаўна прыбыў зь Вялікай Брытаніі.

Якія меры прымаюць краіны?

  • Абмежаваньні на ўезд зь Вялікай Брытаніі ўвялі пераважна эўрапейскія краіны. Улады Аўстрыі, Бэльгіі, Баўгарыі, Нямеччыны, Даніі, Ірляндыі, Італіі, Нідэрляндаў, Фінляндыі, Францыі і Чэхіі прынялі рашэньне часова прыпыніць авіязносіны зь Вялікай Брытаніяй. Партугалія дазволіла ўезд зь Вялікай Брытаніі толькі сваіх грамадзян. Швэцыя плянуе афіцыйна папоўніць сьпіс краінаў, якія забаранілі ўезд зь Вялікай Брытаніі.

Што на гэта Беларусь?

  • «Мы лятаем у Лёндан у серады і нядзелі. У гэты момант ніякіх абмежаваньняў у палётах не прадбачыцца», — расказалі Свабодзе ў прэс-службе «Белавіі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG