Умовы ўтрыманьня зьняволеных на Акрэсьціна і ў Жодзіне выклікаюць абурэньне беларусаў. У камэрах удвая-ўтрая больш людзей, чым шконак. Не даюць матрацаў і пасьцельнай бялізны. Заліваюць падлогу хлёркай. Катуюць холадам, яркім сьвятлом уначы і моцным гукам. Даводзяць да панічных атак.