Паводле афіцыйных зьвестак, толькі 1,4% праўных актаў у Беларусі выдаюцца па-беларуску, вынікае з адказу Нацыянальнага цэнтру праўнай інфармацыі на запыт ініцыятывы «Ўмовы для мовы».
Год таму Свабода езьдзіла ў Наваградак, каб убачыць пратэсты ў рэгіёнах. Сёлета мы гаворым зь мясцовымі актывістамі пра тое, што зьмянілася за гэты час. Мы не называем імёнаў, каб не нашкодзіць героям.
Журналіст Дзяніс Івашын напісаў жонцы Вользе ліст у дзень, калі споўнілася паўгода пасьля ягонага затрыманьня. Ён расказвае пра вясёлку за кратамі і заняткі спортам.
Пра гэта Свабодзе паведаміў брат Натальлі Генадзь Касьян. У судзе яму сказалі, што «прадстаўленьне ПК-4 аб пераводзе ў турму задаволена». У якую турму будуць пераводзіць, вырашыць адмiнiстрацыя.
Тратыл і плястыд, прарыў мяжы на джыпе, 900 тысяч даляраў за канапай Ціханоўскага. Прыгадваем дзіўныя справы ад беларускіх спэцслужбаў, многія зь якіх падобныя адна да адной.
Не абавязкова ляцець на трапічныя астравы, каб на ўласныя вочы пабачыць водную паверхню смарагдавага адценьня. Дастаткова праехаць паўтары сотні кілямэтраў на поўдзень ад сталіцы і збочыць на Любань.
«Кібер-партызаны» выклалі ў адкрыты доступ базу зваротаў грамадзян у міліцыю. Журналісты Радыё Свабода пазванілі гэтым людзям спытаць, чаму яны гэта рабілі. Гісторык і дацэнт БДУ Ігар Кузьняцоў пракамэнтаваў практыку даносаў у 21-м стагодзьдзі.
Берасьцеец Іван Ракіць перадае вітаньні з турмы ў турму Марыі Калесьнікавай, пінчук Валянцін Колб просіць пісаць яму больш навінаў, а студэнтка Вікторыя Гранкоўская цешыцца, што не набрала вагі за кратамі.
Беларуса, які быў адным зь лідэраў «Беларускага дому ва Ўкраіне», знайшлі павешаным 3 жніўня.
24 верасьня ў Вільні распачалася Канфэрэнцыя беларусаў сьвету, на якой сустрэліся прадстаўнікі 27 дыяспараў і 42 арганізацый.
Вядоўцы «Моднага моўнага клюбу „Гоман“» Аляксей Шэін і Андрусь Такінданг запэўніваюць, што пасьля прагляду 12 заняткаў кожны чалавек свабодна загаворыць па-беларуску. Але пры адной умове: калі ня будзе ленавацца і добрасумленна выканае ўсе хатнія заданьні.
Суд Чыгуначнага раёну Гомля 24 верасьня павінен быў разгледзець справу «Аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага тыпу і зьмяненьні ўмоў рэжыму» для палітзьняволенай грамадзянкі Швайцарыі Натальлі Хершэ. Гэтае паседжаньне значылася ў раскладзе суду.
Шэсьць затрыманых работнікаў «Гродна Азоту» застаюцца пад вартай у СІЗА КДБ. Да некаторых здолеў трапіць адвакат, ім перадалі перадачы.
Родныя беларускіх палітвязьняў, якія зьядналіся ў ініцыятыву «Вызваленьне 2020», напісалі ліст папу Францішку.
Свабода сочыць за асноўнымі падзеямі ў судах Беларусі, дзе выносяць выракі грамадзянам паводле адміністрацыйных і крымінальных артыкулаў за пратэставыя дзеяньні.
Месяц таму вядоўца папулярнага youtube-праекту «Жизнь-малина» Мікіта Мелказёраў паабяцаў зрабіць выпуск па-беларуску. Але пры ўмове, што на ягоным Instagram зьбярэцца 30 тысяч падпісантаў.
У рамках гэтай крымінальнай справы пакаралі ўжо больш за 80 чалавек. Усіх іх абвінавацілі ва ўдзеле летась 13 верасьня ў карагодзе на скрыжаваньні бульвара Касманаўтаў і праспэкта Машэрава.
Улады прапануюць пераход на назапашвальную пэнсію і нават гатовыя фінансаваць тых, хто скарыстаецца такой магчымасьцю. Як гэта будзе працаваць?
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода сястра Вадзіма Дубойскага. Гэтую навіну яна даведалася ад адваката.
Па стане на 23 верасьня 671 чалавек у Беларусі прызнаны палітычным вязьнем.
Загрузіць яшчэ