У Івана-Франкоўскай вобласьці затрымалі кіраўніка аднаго са структурных падразьдзяленьняў абласнога ўпраўленьня паліцыі за вымаганьне ў грамадзяніна Беларусі 5 тысячаў даляраў за дапамогу ў падоўжаньні віду на часовае жыхарства ва Ўкраіне.
У Міністэрстве замежных справаў Украіны прынялі да ведама рашэньне Дзярждэпартамэнту ЗША аб выезьдзе з Кіева сем’яў супрацоўнікаў амэрыканскай амбасады ЗША, а таксама некаторых супрацоўнікаў на добраахвотнай аснове.
Пракуратура санкцыянавала арышт на два месяцы для 68-гадовага Мікалая Віцікава зь Церухі Гомельскага раёну. Цяпер ён падазраваны ў крымінальнай справе аб «распальваньні варожасьці». Пэнсіянэр трапіў за краты пасьля таго, як аднёс у раённую газэту «Маяк» ліст з прапановамі ў Канстытуцыю.
Трэці эпізод падкаста доктара Ўладзімера Мартава “На вайне з COVID-19” пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.
Суд Савецкага раёну Менску 24 студзеня пачне разгляд крымінальнай справы Аляксандра Васілевіча. Працэс будзе весьці судзьдзя Марына Фёдарава.
Ініцыятыва VEHA распачала чарговы фотапраект — «Людзі лесу». Да яго стварэньня можна далучыцца, даслаўшы свае сямейныя здымкі. Куратар, мастачка Леся Пчолка, расказала, як працуюць над ідэяй і чаму захоўваць культурную спадчыну важна разам.
За год мінус 57 кіляграмаў сьвініны, або мінус пяць квіткоў у музэй, але плюс пяць квіткоў у кіно. Улады кажуць, што даходы беларусаў растуць. Глядзім, ці праўда гэта.
Падзеі 23 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дар’я Лосік, жонка палітвязьня і журналіста Свабоды Ігара Лосіка, наведала мужа ў СІЗА-3 Гомля.
Ва Ўкраіне пасьля моцнай хакерскай атакі на ўрадавыя сайты другі тыдзень працягваюцца псэўдамінаваньні сацыяльных і інфраструктурных аб’ектаў. Паводле Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ), за ананімнымі паведамленьнямі аб мінаваньні стаяць расейскія спэцслужбы.
Па словах юрыста, справа ня мае тэрміну даўнасьці, а ўсіх яе фігурантаў зараз чакаюць «вельмі няпростыя часы».
Дзьмітрые Белякоў цяпер узначальвае ці не адзіную афіцыйна зарэгістраваную ў Беларусі праваабарончую арганізацыю — Цэнтар «Сыстэмная праваабарона». Свабода пацікавілася, што гэта за ўстанова і што за чалавек яе ўзначальвае.
Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў прадстаўляюць стратэгію і плян дзеяньняў падчас абвешчанага Лукашэнкам рэфэрэндуму. Канфэрэнцыя, якая праходзіць у Вільні, мае назву «„Рэфэрэндум“, да якога мы гатовыя».
Журналіст-фрылансэр Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык у зьняволеньні ўжо амаль 2 месяцы. За гэты час ён адбыў два адміністрацыйныя арышты, а 23 сьнежня стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу.
Вынесьлі вырак лекару Аляксандру Цялегу за абразы прадстаўнікоў улады.
Ад уздыму да нацыяналізацыі і закрыцьця. Як разьвівалася часткова дзяржаўная сотавая сувязь у Беларусі.
У базыліцы сьвятых Пятра і Паўла ў Празе адбылася імша з нагоды 500-годзьдзя выданьня першай друкаванай кнігі ў Вялікім Княстве Літоўскім. На багаслужбе прысутнічаў старшыня Сэнату Чэскай Рэспублікі і замежныя дыпляматы.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў рэфэрэндум па ўнясеньні зьменаў у Канстытуцыю на 27 лютага. Гэта будзе чацьвёрты рэфэрэндум за час існаваньня ўлады Лукашэнкі. Глядзім, як раней праходзілі рэфэрэндумы і якія вынікі яны давалі.
Рэгіна Лавор 24 гады жыцьця аддала культуры. Стварыла і ўзначаліла цэнтар рамёстваў, затым была дырэктаркай музэю нацыянальных культур у Іўі. Цяпер яе асудзілі за камэнтары пра міліцыю, яна адбывае «хатнюю хімію».
Лекар Аляксандар Цялега, якога судзяць у Горадні за абразы прадстаўнікоў улады, выступіў з апошнім словам у судзе Ленінскага раёну Горадні 19 студзеня.
Загрузіць яшчэ