Ва ўрадзе Беларусі сьцьвярджаюць, што нічога не страцяць ад спыненьня транзыту беларускага калію Літвой. Эканамісты кажуць адваротнае.
31 студзеня Мар’яна Грузьдзіловіч атрымала дазвол на спатканьне з мужам, зьняволеным карэспандэнтам Свабоды Алегам Грузьдзіловічам.
Прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў пра намер Вялікай Брытаніі, Польшчы і Ўкраіны найбліжэйшым часам падпісаць дакумэнт аб паглыбленай супрацы і бясьпецы ў Эўропе.
На волю стала прыходзіць шмат вершаў, якія пішуць палітвязьні. Таленты раскрываюцца нечакана нават для сваякоў. Расказваем, што пішуць за кратамі і навошта.
Усе цыгарэты спрабавалі перавезьці чыгункай у грузавых цягніках.
Цэнтравыбаркам Беларусі перад рэфэрэндумам запусьціў тэлеграм-канал і прапанаваў толькі станоўчыя рэакцыі на свае навіны, але нешта пайшло не так.
З заявай выступіў расейскі міністар абароны Сяргей Шайгу.
Кіраўнік ураду Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што абмежавальныя меры могуць закрануць чыгуначны транспарт, які ідзе з тэрыторыі Літвы.
Узмоцненыя захады ў ахове мяжы працягнуцца да 10 траўня.
Забарона пачала дзейнічаць з 1 лютага. Апошні беларускі цягнік з угнаеньнямі заехаў у Літву ўвечары 31 студзеня.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі перакананы, што ключавым аспэктам цяперашняй міжнароднай падтрымкі Ўкраіны мусіць быць узмацненьне яе абаронных магчымасьцяў.
Адпаведны загад падпісаў міністар аховы здароўя Беларусі Дзьмітры Піневіч.
У Беларусі на 1 лютага 1022 палітычныя вязьні.
Гэта людзі асуджаныя ў сувязі з палітычнымі пратэстамі. Цяпер у Беларусі ўжо 1022 палітвязьні.
На беларуска-польскай мяжы працягваюцца спробы нелегальнай міграцыі. З пачатку году польскія памежнікі налічылі 1024 спробы нелегальнага пераходу мяжы з беларускага боку.
Такі загад выдалі ў беларускім Міністэрстве аховы здароўя 31 студзеня. Выключэньні складаюць выпадкі, калі патрабуецца шпіталізацыя.
На дачку Паўла Латушкі Яну завялі крымінальную справу. Пры гэтым арыштавалі яе кватэру. 31 студзеня ўвечары затрымалі стрыечнага брата Паўла Латушкі Анатоля Латушку. Як палітык адрэагаваў на перасьлед сваякоў — у інтэрвію Свабоды.
Тыдзень у Беларусі пачаўся зь вялізных чэргаў у паліклінікі, праблемаў з выклікам лекараў на дом і тлумачэньняў Міністэрства аховы здароўя, што «гэта проста панядзелак», «гэта зьвязана з жаданьнем грамадзян прайсьці лябараторнае дасьледаваньне».
Лекар дрэваў і жыхар «плошчы Перамен» Сьцяпан Латыпаў пераехаў у лес і вострыць пілы. Заплянавана схуднеў і ўшыў сабе нагавіцы. Сябры Сьцяпана завялі яму Instagram, дзе публікуюць навіны і фрагмэнты ягоных лістоў.
Зварот сьпярша накіравалі па электроннай пошце, а пасьля аднесьлі ў прыёмную адміністрацыі. Пад кожным больш за 450 подпісаў.
Загрузіць яшчэ