Беларусы зранку 31 студзеня ня могуць трапіць у паліклінікі, стаяць вялізныя чэргі. Жыхары Гомля з тэмпэратурай сутыкнуліся з тым, што ня могуць дазваніцца да паліклінік, «увесь час кароткія гудкі». У Гомлі пры гэтым тэсты прапануюць рабіць самастойна і платна.