Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН паведаміла аб гібелі больш за 2000 дзяцей, завэрбаваных паўстанцамі для ўдзелу ў вайне ў Емэне


Разбурэньні ў Сане, сталіцы Емэна, студзень 2022.
Разбурэньні ў Сане, сталіцы Емэна, студзень 2022.

Апублікаваны дадзеныя ААН аб гібелі дзяцей і падлеткаў, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Емэна на баку шыіцкіх узброеных фармаваньняў — групоўкі хусітаў. Антыўрадавыя фармаваньні карыстаюцца падтрымкай Ірану.

Са студзеня 2020 году па травень 2021-га ахвярамі баёў, як адзначаецца ў спэцыяльным дакладзе ААН, сталі малалетнія салдаты, якія ўдзельнічаюць у іх.

У спэцдакладзе Рады бясьпекі ААН, апублікаваным 29 студзеня, гаворыцца аб лягерах і курсах падрыхтоўкі моладзі да баявых дзеяньняў супраць ураду Емэна.

Міжнародна прызнаны ўрад Емэна і рух хусітаў з 2014 года, калі хусіты занялі сталіцу Емэна горад Сану, знаходзяцца ў стане грамадзянскай вайны.

Міжнародная кааліцыя пад камандаваньнем Саудаўскай Аравіі ў 2015 годзе ўступіла ў гэты канфлікт на баку зрушанага паўстанцамі ўрада прэзыдэнта Абд-Рабу Мансура Хадзі.

Ахвярамі ўзброенага супрацьборства сталі дзясяткі тысяч чалавек. ААН называе становішча, якое склалася, адным з самых цяжкіх гуманітарных крызісаў.

Згодна з дакладам экспэртаў ААН, у некаторых летніх лягерах, школах і мячэцях паўстанцы хусіты рэкрутуюць дзяцей ва ўзросьце ад сямі гадоў для ўдзелу ў баявых дзеяньнях або выкананьня дапаможных работ.

Дзяцей прывучаюць выкрыкваць лёзунгі, сярод якіх «сьмерць Амэрыцы», «сьмерць Ізраілю», «праклён габрэям», «перамога — ісламу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG