Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве затрымалі беларускія кантрабандныя цыгарэты на 2,5 мільёна эўра


Канфіскацыя цыгарэт літоўскімі мытнікамі
Канфіскацыя цыгарэт літоўскімі мытнікамі

Усе цыгарэты спрабавалі перавезьці чыгункай у грузавых цягніках.

Першую партыю знайшлі 20 студзеня ў Панявежысе, у грузавым цягніку перавозілі 226,5 тысяч пачак цыгарэт вытворчасьці гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман». Іх кошт ацанілі ў 805 тысяч эўра, паведамляе літоўская памежная служба.

Цягам расьледаваньня затрымалі трох грамадзян Беларусі і аднаго літоўца.

На наступны дзень, 21 студзеня літоўскія памежнікі затрымалі партыю цыгарэт у Шаўляі, у пяці вагонах цягніка з Беларусі, які перавозіў шчабёнку знайшлі цыгарэты на 622 тысячы эўра.

26 студзеня, у цягніку, які таксама перавозіў шчабёнку літоўскія памежнікі знайшлі 321,5 тысячаў пачак беларускіх цыгарэт. Такім чынам, агульны кошт знойдзеных цыгарэт каля 2,5 мільёна эўра.

Паводле зьвестак Мытнага дэпартамэнту Літвы, за тры кварталы 2021 году было канфіскавана 328 мільёнаў пачкаў кантрабандных цыгарэт.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG