Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве за кантрабанду цыгарэт будуць судзіць літоўскіх мытнікаў і грамадзян Беларусі


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Літоўскія памежнікі выявілі чарговую партыю кантрабандных цыгарэт, 16 сьнежня 2021 г/
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Літоўскія памежнікі выявілі чарговую партыю кантрабандных цыгарэт, 16 сьнежня 2021 г/

У Вільні будуць судзіць двух супрацоўнікаў літоўскай мытні і двух грамадзян Беларусі, якіх вінавацяць у кантрабандзе цыгарэт і незаконным распараджэньні падакцызнымі таварамі ў складзе арганізаванай групы.

Супрацоўнікаў Віленскай тэрытарыяльнай мытні дадаткова вінавацяць у перавышэньні службовых паўнамоцтваў, паведамляе Літоўская мытня.

Згодна з дадзенымі дасудовага расьсьледаваньня, абвінавачаныя займаліся кантрабандай цыгарэт зь Беларусі ў Літву ў 2019 годзе. У Беларусі цыгарэты загружалі ў грузавыя аўтамабілі, якія перасякалі мяжу ў пункце пропуску «Беняконі» — «Шальчынінкай». Мытнікі прапускалі аўтамабілі без праверкі грузу.

Паводле расьсьледаваньня, такім чынам у Літву трапілі чатыры фуры больш як з 3 мільёнамі пачкаў цыгарэт. Страты ў выглядзе нясплачаных Літве і ЭЗ падаткаў ацэньваюцца ў 9,77 млн эўра.

Паводле гендырэктара мытнага дэпартамэнту Дарыюса Жвіронаса, 84% кантрабандных цыгарэт, канфіскаваных у мінулым годзе ў Літве, выраблена ў Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG