Польшча арганізавала гасьцінны прыём украінцаў, якія бягуць ад расейскай агрэсіі. Каля мяжы працуюць пункты прыёму ўцекачоў. Арганізаваны прыём украінцаў і на чыгуначным вакзале ў Перамышлі.
24 лютага стала вядома, што палітзьняволенаму анархісту Мікіту Емяльянаву дадалі яшчэ 10 содняў штрафнога ізалятару. Цяпер ён прабудзе там да 4 сакавіка. Вядома, што Емяльянаў спыніў галадаваньне, якое трымаў з 3 лютага.
Апошнія спадарожнікавыя здымкі, зробленыя ў першы дзень масіраванага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, паказваюць вялікія сканцэнтраваньні вайсковай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі.
Намесьніца міністра абароны Ўкраіны Ганна Маляр назвала лічбы стратаў расейскіх войскаў за 2 дні.
Эўразьвяз працягвае пашырэньне санкцыяў супраць найвышэйшага кіраўніцтва Расеі.
За апошнія содні ў Беларусі зарэгістраваныя 5663 новыя пацыенты з COVID-19. Выпісаныя 1476 чалавек, памерлі — 17.
Былы фотарэдактар Tut.by Сяргей Балай выехаў зь Беларусі пасьля разгрому рэдакцыі ў траўні 2021-га, 9 апошніх месяцаў ён пражыў у Кіеве. Цяпер ён спрабуе выехаць з Украіны, якая адбівае расейскую вайсковую агрэсію.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі назваў уварваньне Расеі ва Ўкраіну вайной супраць Эўропы і яе адзінства.
13 украінскіх памежнікаў загінулі, абараняючы востраў Зьмяіны ад расейскіх войскаў. Перад сьмерцю яны адмовіліся здацца расейцам у палон.
Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іхную грамадзянскую пазыцыю. 24-25 лютага ў розных гарадах Беларусі адбыліся затрыманьні.
Расказваем пра прадпрыемствы, кампаніі і асобаў, якія трапілі пад чарговыя санкцыі з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Расейскія войскі працягваюць абстрэльваць Харкаў. Зацятыя баі з ночы трываюць у 16-кілямэтровым поясе вакол гораду.
Другі дзень ва Ўкраіне працягваюцца баявыя дзеяньні ў выніку расейскай агрэсіі. За апошнія два гады празь перасьлед на радзіме ва Ўкраіне апынулася шмат беларусаў.
Улёткі зьявіліся ў гарадах, якія знаходзяцца блізка да ўкраінскай мяжы.
Польшча адкрыла свае памежныя пераходы для ўкраінцаў, абсталявала пункты прыёму ўцекачоў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Расея сваёй агрэсіяй супраць Украіны пачынае працэс зьнішчэньня сваёй дзяржавы, і заклікаў сьвет дапамагчы спыніць вайну ва Ўкраіне.
Мы падсумавалі, што вядома на гэты момант
Вядомыя расейцы адрэагавалі пачатак вайны Расеі супраць Украіны.
Украінскія памежнікі разам з вайскоўцамі прынялі бой.
На фоне нападу Расеі на Ўкраіну 24 лютага беларускі рубель рэзка прасеў адносна замежных валют.
Загрузіць яшчэ