Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адказаў на пэтыцыю, ініцыяваную грамадзкасьцю аб легалізацыі аднаполых шлюбаў.
Зь першага жніўня ў Беларусі другі раз за год паднялі пэнсіі. У 2022 яны вырасьлі ўжо на 17%, але гэта ўсё адно менш за паказчыкі сярэднегадавой інфляцыі. Мы падлічылі, колькі прыкладна ў Беларусі атрымліваюць былыя настаўнікі, міліцыянты і топ-чыноўнікі.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
3 жніўня споўніўся год, як у Сьвятошынскім парку Кіева знайшлі павешаным Віталя Шышова, аднаго з кіраўнікоў Беларускага дому ва Ўкраіне — грамадзкай арганізацыі, якую ён зарэгістраваў разам з Радзівонам Батуліным у Міністэрстве юстыцыі Ўкраіны 7 сьнежня 2020 году.
Падзеі 3 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Судна з экспартным зернем, якое першым за час расейскага ўварваньня выйшла з порту ва Ўкраіне, пасьпяхова дасягнула турэцкіх берагоў.
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі і члены дэлегацыі Кангрэсу выступілі з заявай адносна візыту на Тайвань.
Пра гэта гаворыцца ў дасьледаваньні Кіеўскай школы эканомікі. На аднаўленьне спатрэбіцца сама меней 185 млрд даляраў.
Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла санкцыі супраць Расеі.
Самалёт дэлегацыі Кангрэсу ЗША на чале са сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі прызямліўся ў тайваньскім аэрапорце, нягледзячы на папярэджаньні з боку Кітая, які прыгразіў адрэагаваць на візыт ваеннымі мерамі.
Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны апублікавала сьпіс расейскіх тапонімаў, рэкамэндаваных да перайменаваньня ў першую чаргу. У пералік увайшлі дзесяць найбольш распаўсюджаных ва ўкраінскай тапаніміцы прозьвішчаў расейскіх дзеячоў.
59-гадовы Мікола Аўтуховіч абвясьціў сухую галадоўку 11 ліпеня, пратэстуючы супраць таго, што яму перадаюць лісты толькі ад маці і не дастаўляюць газэт.
Праваахоўныя органы Ўкраіны арыштавалі актывы прыватнай кампаніі «Санта Холод Україна», зарэгістраваную на кіпрскую кампанію «Ньюрайд Сервісес Лімітед». Яе ўласьніцай зьяўляецца Яна Машэнская.
У ноч з 1 на 2 жніўня паветраную трывогу абвяшчалі ў Мікалаеўскай, Днепрапятроўскай, Запароскай, Харкаўскай, Сумскай, Адэскай і Кіраваградзкай абласьцях. Ад абстрэлаў найбольш пацярпеў Мікалаеў.
Справу разглядае судзьдзя Менскага абласнога суду Ўладзімер Арэшка, працэс праходзіць адкрыта ў будынку суду Менскага раёну.
На мінулым тыдні на мяжы Сэрбіі з часткова прызнанай Рэспублікай Косава зноў абвастрылася сытуацыя, на гэты раз у сувязі з тым, што Косава ўвяло абмен сэрбскіх уязных дакумэнтаў і аўтамабільных нумароў. Сэрбска-косаўская напружанасьць выклікала асьцярогі, што на Балканах можа пачацца вайна.
Былы палітвязень Зьміцер Фурманаў ажаніўся з Вольгай Каракінай у Вільні. Пара падзялілася са Свабодай гісторыяй каханьня са шчасьлівым фіналам.
Як Лукашэнка «ратаваў» заводы пасадкамі і звальненьнямі і да чаго гэта прывяло. Глядзім гісторыю прадпрыемстваў, пра якія вельмі клапаціліся ўлады.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, адказным за эканоміку, Максіма Ермаловіча, які перад гэтым быў паслом Беларусі ў Вялікай Брытаніі. Свабода дазванілася ў Лепель да маці Максіма Ермаловіча Тамары Іванаўны, якая пагадзілася расказаць пра сябе і сына.
31 ліпеня стала вядома пра гібель аднаго з найбагацейшых украінцаў Аляксея Вадатурскага і ягонай жонкі Раісы. Снарад трапіў у дом, дзе жыла гэтая сям’я.
Загрузіць яшчэ