Кіраўнік украінскага Бюро эканамічнай бясьпекі Вадзім Мельнік заявіў, што арыштаваныя на пачатку расейскай агрэсіі супраць Украіны беларускія і расейскія вагоны перададзеныя Ўкраінскай чыгунцы для выкарыстаньня.
Дзьве сыстэмы супрацьпаветранай абароны NASAMS ужо знаходзяцца ва Ўкраіне, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства абароны ЗША Патрык Райдэр.
Урад Казахстану падрыхтаваў праект закону, паводле якога няведаньне казахскай мовы, гісторыі і асноў нацыянальнага заканадаўства стане дадатковай падставай для адмовы ў атрыманьні або аднаўленьні грамадзянства краіны.
Тыдзень таму завяршылася абвешчанае ўладамі «грамадзкае абмеркаваньне» праекта закона «Аб зьмене Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь» ад 11 лютага 2000 года.
«Ён усё жыцьцё шмат працаваў, стараўся ўсім дапамагаць. Ён разумны і мэтанакіраваны». Так кажа пра свайго брата Вячаслаў Кузьміцкі. Ягоны брат Станіслаў нядаўна атрымаў 15 гадоў пазбаўленьня волі за тое, што адміністраваў тэлеграм-чаты. Свабода даведалася, хто такі Станіслаў Кузьміцкі.
Е-дастаўка з 1 лістапада не працуе шмат у якіх гарадах, зьменшылася геаграфія дастаўкі і ў крамах «Міла». Глядзім, што з асартымэнтам прадуктаў у малых гарадах і вёсках.
У ЗША 8 лістапада пачаліся выбары ў Кангрэс, якія ў выпадку посьпеху рэспубліканцаў моцна ўскладняць два гады кіраваньня прэзыдэнта-дэмакрата Джо Байдэна. Згодна з перадвыбарнымі апытаньнямі, дэмакраты могуць страціць кантроль над абедзьвюма палатамі Кангрэсу.
Кампанія, якую заснаваў набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсовец Аляксандар Машэнскі, праз суд дамаглася зьмены ўмоваў арышту сваіх актываў ва Ўкраіне. Свабода дасьледавала, як ёй гэта ўдалося.
Чытачы Свабоды паведамляюць пра выпадкі, калі людзі засталіся бяз працы праз даносы калег, раптоўныя праверкі тэлефонаў, допісы ў карпарацыйныя чаты.
Расказваем пра рэальныя гісторыі — з усімі плюсамі і мінусамі, падводнымі камянямі і «пернікамі». Чаму не заўсёды дапаможа праўнік і якія праблемы могуць узьнікнуць безь беларускага пашпарта.
У выніку расейскіх атак на Ўкраіну ў кастрычніку найбольш пацярпела энэргетычная інфраструктура ў Кіеве, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Чаркаскай, Жытомірскай, Сумскай, Харкаўскай і Палтаўскай вобласьцяў.
Нацыянальная камісія каштоўных папераў і фондавага рынку Ўкраіны ўхваліла рашэньне аб прымусовым адчужэньні акцыяў пяці стратэгічных для нацыянальнай эканомікі прадпрыемстваў, якімі валодалі ўкраінскія алігархі.
Падзеі 7 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дваццаць аднаго расейскага вайскоўца зь ліку прызваных у армію ў рамках так званай «частковай мабілізацыі», сіламоц трымаюць у падвале на тэрыторыі сяла Заветнае Бажаньне Данецкай вобласьці Ўкраіны, паведамляе выданьне The Insider з спасылкай на жонак і маці адмоўнікаў.
На вайне ва Ўкраіне загінуў сьвятар Маскоўскай япархіі Міхаіл Васільеў. Пра гэта паведаміў сайт Маскоўскай патрыярхіі, зазначыўшы, што ён загінуў «у зоне спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» «пры выкананьні пастырскіх абавязкаў». Іншыя падрабязнасьці пакуль не вядомыя.
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц запатрабаваў ад Расеі выключыць прымяненьне ядзернай зброі ў вайне супраць Украіны. Аб гэтым ён заявіў 5 лістапада ў Бэрліне на зьезьдзе Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны, паведамляе DW.
Кіраўніцтва Крамля павінна паўстаць перад трыбуналам за свае ваенныя злачынствы ва Ўкраіне, таму Чэхія падтрымлівае ідэю стварэньня такога трыбунала, паведаміў у Twitter кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпаўскі.
6 лістапада дзень народзінаў палітзьняволенай, галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай. Ёй 45. Гэта другі дзень нараджэньня, які яна праводзіць за кратамі.
Ва Украіне з прычыны разбурэньня энэргетычнай інфраструктуры ўведзены абмежаваньні падачы электрычнасьці.
Ад вайны пацярпелі 20% украінскіх прыродаахоўных тэрыторый і тры мільёны гектараў лясоў. Восем запаведнікаў і дзесяць нацыянальных паркаў застаюцца пад кантролем расейскіх войскаў.
Загрузіць яшчэ