Але Эўропа і далей будзе ісьці насустрач жыхарам краіны, дапамагаць дэмакратычным рухам і прымяняць санкцыі ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі.
Грамадзкаму аб’яднаньню «Дыскусійна-аналітычная супольнасьць «Лібэральны клюб» адмовілі ў памяшканьнях для правядзеньня 2 сакавіка дыскусіі «Ў пошуку ідэяў для паляпшэньня cтасункаў Беларусі і Эўразьвязу».
1 сакавіка ва Ўкраіну выехаў галоўны дзяржаўны вэтэрынарны інспэктар Беларусі Юрый Піваварчык.
Гарадзенскі аблвыканкам разгледзеў пытаньне: «Як правільна праводзіць працы па захаваньні ад разбурэньня помнікаў архітэктуры».
Пра гэта праваабаронцам «Плятформы» паведамілі на Берасьцейскай мытні.
1 сакавіка ініцыятыўная група 30-ці дачных каапэратываў Смалявіцкага раёну наведала ў Менску Галоўпаштамт, адкуль Аляксандру Лукашэнку былі накіраваныя бандэролі з падпіснымі лістамі супраць плянаванага будаўніцтва беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку на тэрыторыі 80 квадратных кілямэтраў.
Ад сёньня на станцыі «Кастрычніцкая» менскага мэтро пачаў працаваць пункт надгляду. Надглядаць будуць ня кожнага, а таго, хто выкліча «падазрэньні».
Абвастрэньне дыпляматычных адносін паміж Менскам і Брусэлем Эўропа павінна максымальна скарыстаць для ажыцьцяўленьня палітычных пераменаў у Беларусі.
Польскі эўрапарлямэнтар Марэк Мігальскі ініцыяваў збор подпісаў за пазбаўленьне Беларусі права на правядзеньне хакейнага чэмпіянату сьвету 2014 году.
Рашэньне Лукашэнкі перанесьці працоўны дзень на нядзелю, 11 сакавіка, у Беларускай праваслаўнай царкве і касцёле ўспрынялі са зьдзіўленьнем.
Міністэрства замежных спраў Польшчы выступіла з заявай да 20-годзьдзя ўсталяваньня дыпляматычных стасункаў паміж Польшчай і Беларусьсю.
У горадзе Губа на поўначы Азэрбайджану для разгону шматтысячнай акцыі пратэсту паліцыя выкарыстоўвае сьлезацечны газ.
Матэй Марн, дырэктар палітычнага дэпартамэнту Міністэрства замежных справаў Славеніі, заявіў, што ягоная краіна адхіляе абвінавачаньні, быццам яна спрабавала выключыць беларускага бізнэсмэна Юрыя Чыжа з «чорнага сьпісу» Эўразьвязу.
У Кіеве й Жытомірскай вобласьці безь беларускіх харчовых вырабаў застаюцца 3 гандлёвыя прадстаўніцтвы гомельскіх вытворцаў.
Амбасадар Польшчы ў Беларусі, які адбыў для кансультацыяў у Варшаву, занепакоены тым, што дыпляматычная вайна паміж дзьвюма дзяржавамі можа паўплываць на становішча палякаў у Беларусі.
Журналістам аўстрыйскага выданьня «Кurier» трапіла ў рукі кансалтынгавае пагадненьне паміж кампаніяй Telekom і кіпрскім мільярдэрам Ідам Самаві, якога называюць сябрам кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Фільм пра сытуацыю ў Беларусі для тэлеканала NBC зьняў вядомы амэрыканскі журналіст Дэн Разэр.
Эўрапейскі Зьвяз зьбіраецца пашырыць сьпіс прадстаўнікоў афіцыйнага Менску, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю аб’яднанай Эўропы і актывы якіх у банках краінаў Эўразьвязу маюць быць замарожаныя.
На нашым сайце адбылася онлайн-канфэрэнцыя з кіраўніком нямецкага таварыства «Правы чалавека ў Беларусі», былым кіраўніком місіі АБСЭ ў Беларусі Гансам-Георгам Вікам.
Загрузіць яшчэ