Сябры ініцыятыўнай групы па зьмяненьні выбарчага заканадаўства, створанай былым кандыдатам у прэзыдэнты Дзьмітрыем Вусам, накіравалі эўрапейскім лідэрам заяву з просьбай хадайнічаць аб вызваленьні палітвязьня, былога кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.
У літоўскім Сэйме не прайшлі папраўкі ў закон пра выбары, якія забараняюць грамадзянам, што маюць карту паляка, вылучаць свае кандыдатуры ў парлямэнт. Раней беларускія дэпутаты менавіта такое абмежаваньне ўхвалілі: у Беларусі выбар адназначны — або прыналежнасьць да айчыннай улады, або «карта паляка».
Міністар па падатках і зборах Беларусі Ўладзімер Палуян не пагадзіўся з ацэнкай Усясьветнага банку падатковай сыстэмы Беларусі, якая была дадзена ў дасьледаваньні Doing business-2012.
Зьняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі мае намер падаць касацыйную скаргу на рашэньне суду Першамайскага раёну пра спагнаньне зь яго дадатковай пені 140 мільёнаў рублёў, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Актывіста кампаніі Сяргея Соўпеля затрымалі, калі ён выходзіў з пад’езду дома № 37 па вуліцы Чкалава ў Віцебску.
Пракурор Берасьцейскай вобласьці не адмяніў папярэджаньне баранавіцкаму актывісту Рыгору Грыку за ўдзел у Народным сходзе.
Як падае нарвэскі тэлерадыёканал NRK, усё больш жыхароў гэтай краіны бяруць удзел у кампаніі «Don’t Play with the Dictator» («Не гуляйце з дыктатарам»), якая стартавала на мінулым тыдні ў шэрагу эўрапейскіх краінаў.
Кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Францыі ў пятніцу ў апошні раз спрабуюць паўплываць на выбаршчыкаў. Агітацыя забароненая за дзень да выбараў, першы тур якіх адбудзецца ў нядзелю.
Дэйвіду Марплзу, вядомаму канадзкаму палітолягу і дасьледчыку Беларусі, беларускія ўлады ня выдалі ўязной візы. Пра гэта прафэсар Марплз паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Жыхар Магілёва, сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ Яўген Каралькоў зьвярнуўся ва Ўпраўленьне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму, каб яно правяло службовае расьсьледаваньне супраць маёра міліцыі Віталя Хаўратовіча, які не абараніў, як сьцьвярджае Каралькоў, гарантаванае яму канстытуцыйнае права на абарону нацыянальнай годнасьці.
У Беларусі зьніжаецца ўзрост, калі грамадзянін павінен абавязкова атрымаць пашпарт: з 16 да 14 гадоў.
«Ніякага афіцыйнага абвяшчэньня тэрмінаў да ад’езду не плануецца. Кіраўнікі місіяў прыедуць у Менск у атмасфэры строгай сакрэтнасьці».
Дзяржаўны камітэт ваеннай прамысловасьці абвяргае паведамленьні пра тое, што Беларусь нібыта пастаўляла зброю ў Кот-д’Івуар у абыход санкцый ААН і называе публікацыі ў СМІ «дэструктыўнай інфармацыйнай кампаніяй».
Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун у чацьвер заклікаў Раду Бясьпекі ААН як мага хутчэй ухваліць пашырэньне місіі міжнародных назіральнікаў у Сырыі.
Скандал вакол супрацы TeliaSonera і спэцслужбаў аўтарытарных постсавецкіх рэжымаў выйшаў за межы Швэцыі.
Нават у Акцябрскім па-рознаму ўспрымаюць пасажы кшталту «Скажем спасибо за хлеб на полях и за хорошую жизнь в деревнях».
Мы рэкамэндуем літоўскім перавозчыкам выбіраць іншыя маршруты і ня езьдзіць у Расею празь Беларусь, – сказаў міністар транспарту і камунікацый Літвы.
Пра гэта сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага банку Беларусі
Загрузіць яшчэ